На пачатку дэбатаў, перад Сэймам выступіў намесьнік міністра замежных справаў Польшчы Анджэй Залуцкі, які заявіў, што польскі бок стварыў сьпіс, у які ўваходзяць каля дзесяці прозьвішчаў беларусаў, якія маюць дачыненьне да перасьледу Саюзу палякаў Беларусі – іх ня будуць пускаць у Польшчу, а пазьней, магчыма і ў іншыя краіны Эўразьвязу.
Паводле спадара Залуцкага, захады беларускіх уладаў супярэчаць прынцыпам дэмакратыі і Варшава зробіць усё, каб пра іх даведаліся ў Радзе Эўропы, АБСЭ, каб Эўразьвяз абмеркаваў магчымасьці ўвядзеньня санкцыяў супраць беларускіх уладаў.
“Аўтарытарны рэжым Лукашэнкі выглядае ў нашыя як часы анахранізм... І тут гаворка ідзе ня толькі пра стаўленьне да Саюзу палякаў, а да ўсіх дэмакратычных арганізацыяў ”, – заявіў Анджэй Залуцкі.
У часе дэбатаў, дэпутаты прапаноўвалі пашырыць сьпіс асобаў, уезд якіх на польскую тэрыторыю непажаданы, таксама на рэдактараў дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі і іхныя сем’і.
(Качмарэк: ) “Гэта пільная неабходнасьць – зьвярнуцца ў гэтай справе ня толькі да эўрапейскіх, але і да сусьветных арганізацыяў, якія займаюцца працэсамі дэмакратызацыі краінаў”, – заявіў дэпутат Міхал Качмарэк.
Некаторыя дэпутаты асьцерагаліся, што цьвёрдая пазыцыя Польшчы можа справакаваць беларускі ўлады да забароны Саюзу палякаў і дрэнна паўплываць на гаспадарчыя кантакты, аднак нават Анджэй Лепэр, якога ў Польшчы лічаць “пралукашэнкаўскім” пагадзіўся, што захады беларускіх уладаў непрымальныя.
(Лепэр: ) “Лукашэнка можа быць яшчэ адзін тэрмін, калі Бог дасьць яму здароўе, а можа і яшчэ даўжэй. Але толькі б гэтак не здарылася, толькі б беларускі народ, калі на гэта будзе воля народу, як мага хутчэй зьмяніў прэзыдэнта. Мы гэта падтрымліваем”.
Некаторыя дэпутаты крытыкавалі ранейшую палітыку польскага ўраду ў дачыненьні да Беларусі, якая ў адрозьненьні ад іншых заходніх краінаў, была больш мяккай, але не прынесла ніякіх вынікаў. Гаварылася таксама пра неабходнасьць як мага хутчэйшага адкрыцьця на тэрыторыі Польшчы радыёстанцыі, якая вяшчала б на Беларусь.
У завяршэньні дэбатаў, намесьнік міністра замежных спарваў Польшчы Анджэй Залуцкі адзначыў:
(Залуцкі: ) “У кантэксьце бліжэйшых выбараў, у Беларусі ідуць пошукі зьнешняга ворага, каб паспрабаваць кансалідаваць людзей унутры краіны. І аказалася, што гэтага ворага можа знайсьці блізка”.
Анджэй Залуцкі падкрэсьліў, што нягледзячы на складанасьці ў польска-беларускіх дачыненьнях, ён верыць, што ў беларускім грамадзтве ўзрастае сьвядомасьць уласнай годнасьці і ўласных магчымасьцяў зьмены цяперашняй сытуацыі.
(Залуцкі: ) “Гэта непазьбежна і гэта толькі пытаньне часу. Нам залежыць, каб гэты час надышоў як мага хутчэй”, – заявіў намесьнік міністра замежных спарваў Польшчы Анджэй Залуцкі.
Адзін з дэпутатаў, Браніслаў Камароўскі, прапанаваў забараніць Беларусі браць удзел у міжнародных спартовых спаборніцтвах.
Гл. таксама У чым сутнасьць і прычыны канфлікту вакол Саюзу палякаў Беларусі? Крызыс у беларуска-польскіх адносінах робіцца справай аб’яднанай Эўропы