ЕРУСАЛІМ. Міністар абароны Ізраілю Шауль Мафаз загадаў сёньня войску “ужыць усе неабходныя сродкі”, каб зьнішчыць палестынскіх ваяўнікоў, якія абстрэльваюць з мінамётаў габрэйскія паселішчы.
Гэта адказ на два дні абстрэлаў габрэйскіх паселішчаў у паласе Газа і памежных ізраільскіх гарадоў.
Між тым палестынскі прэзыдэнт Махмуд Абас прыляцеў сёньня ў Ісламабад, дзеля перамоваў з пакістанскім прэзыдэнтам Пэрвэзам Мушарафам у справе канфлікту на Блізкім Усходзе і двухбаковых дачыненьняў.