БАГДАД. У Іраку не спыняюцца тэрарэстычныя замахі. У Багдадзе сёньня забіты высокапастаўлены чыноўнік міністэрства ўнутраных справаў, брыгадны генэрал Ібрагім Хамас.
Адказнасьць за ягонае забойства ўзяла на сябе “аль-Кайда”.
Між тым на ўскрайку горада Рамадзі знойдзеныя целы сямі ірацкіх туркмэнаў, якіх забілі стрэламі ў галаву.
У выніку выбухаў замінаваных аўтамабіляў у гарадох Бакуба і Байджы, загінулі прынамсі трое паліцыянтаў, а 14 чалавек параненыя.
Ад часу, калі напрыканцы красавіка да ўлады ў Іраку прыйшоў новы ўрад, у гэтай краіне загінулі каля 500 чалавек.