Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне тыдня ў Магілёве: ці пагражае Захад Беларусі?


Марыя Ўсьціновіч, Магілёў Афіцыйная беларуская прапаганда сьцьвярджае, што з краінаў Захаду зыходзіць пагроза для бясьпекі Беларусі. Ці давяраюць гэтаму людзі? Як самі лічаць, ці пагражае Захад Беларусі? З гэтымі пытаньнямі наша карэспандэнтка звярнулася да магілёўцаў.

(Спадарыня: ) “Не. Таму што там людзі такія ж, як і мы. Таксама хочуць нармалёва жыць”.

(Спадар: ) “Першае пытаньне: ці патрэбныя мы ім? Добрае пытаньне, так? Мне так не падаецца. Я мяркую, што наўрад ці Захад нам пагражае”.

(Спадарыня: ) “Магчыма, і пагражае. А таму што я такую інфармацыю чула, што там грошы плацяць, каб тут нейкія правакацыі праводзілі. Гэта я чула па тэлебачаньні”.

(Спадар: ) “Інфармацыя, якая паступае да нас, можна так сказаць, не аб’ектыўная. Ёсьць пагроза альбо няма пагрозы — цяжка сказаць”.

(Спадарыня: ) “У кожнага чалавека ёсьць свая галава на плячах, правільна? І кожны мяркуе па-свойму. Не, я лічу, што Захад не пагражае. Мне падаецца, што яны нас увогуле ня ведаюць”.

(Карэспандэнтка: ) “Скажыце, калі ласка, ці давяраеце вы афіцыйнай прапагандзе, якая сьцьвярджае, што ад заходніх краінаў зыходзіць пагроза для бясьпекі Беларусі?”

(Спадар: ) “Не, таму што гэта прапаганда. Існуюць цывілізаваныя мэтады вырашэньня нейкіх пытаньняў міжнародных, і Рэспубліка Беларусь цалкам такая дзяржава, зь якой будуць весьці перамовы і вырашаць пытаньні канструктыўна”.

(Спадарыня: ) “Я лічу, што не. Я ня ведаю. Ня веру проста, і ўсё”.

(Спадарыня: ) “Ну і я таксама лічу, што не. Усе цывілізаваныя людзі, і чаму яны нам павінны пагражаць?”

(Спадарыня: ) “У якім сэнсе Захад нам можа пагражаць? У палітычным? Мне падаецца, што наўрад ці. Людзі — сьвядомыя, кожны мае сваё меркаваньне. Насаджай нешта альбо не насаждай, ва ўсіх будзе сваё меркаваньне. Таму я лічу, што народ прыме тое, што яму спадабаецца”.

(Спадарыня: ) “Спакон вякоў Захад нам заўсёды пагражаў”.

(Спадар: ) “Мяркую, што не. Такое меркаваньне маё”.

(Спадарыня: ) “Мяркую, што так. Таму што, напэўна, засталася адна плямачка на мапе, куды ня ўлезьлі амэрыканцы”.

(Спадар: ) “Пагражае. Але мне падаецца, што Лукашэнка ўсё гэта ўлагодзіць”.

(Спадар: ) “Я лічу, што не. Мы праводзім міралюбную палітыку, так што я лічу, што нам нічога не пагражае”.

(Спадар: ) “Калі і пагражаюць, то толькі гэтаму кіроўнаму рэжыму, а не самой краіне, таму што простыя людзі насамрэч нікому не патрэбныя”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG