Ці завабяць замежнікаў на сталінскія мэмарыялы ў Беларусі?
Самы грандыёзны праект новага ў Беларусі музэя пад адкрытым небам – так званая “Лінія Сталіна”, разьмешчаная наўпрост пры дарозе Менск-Маладэчна. Аднаўленчыя працы на фартыфікацыйных збудаваньнях 1930-х гадоў арганізуе грамадзкі фонд “Памяць Афгана”.
Кіраўнік фонду Аляксандр Мятла гаворыць пра намеры стварыць мэмарыял ня горшы, чым Курган Славы альбо Хатынь ці Буйніцкае поле. “Імя Сталіна, – кажа суразмоўца, –павінна прыцягнуць увагу замежных турыстаў”.
(Мятла: ) “Яны больш цікавяцца гэтымі рэчамі, чым наш мяшканец”.
Паводле ініцыятара праекту, інтарэс замежнікаў, мажліва, падагрэе нечаканае здарэньне на “Лініі Сталіна”. Напярэдадні 9 траўня тут адкапалі масавае пахаваньне людзей. Спадар Мятла спасылаецца на зьвесткі спэцыялістаў, што гэта парэшткі салдатаў арміі Напалеона 1812 году. Між тым, турысты з Францыі мусяць пачакаць. Кіраўнік так званай сталінскай будоўлі наракае на традыцыйныя праблемы айчынных аб''ектаў гісторыі і культуры.
(Мятла: ) “У нас для гасьцей, прабачце, нават прыбіральні няма. Запрасіць – гэта адно. А як людзям паказваць? Трэба хоць нейкія ўмовы стварыць. А ня тое, што выйшлі з аўтобуса і па кустах пачалі бегаць”.
У Міністэрстве культуры гавораць зараз пра новыя мэмарыялы памежнікам у Берасьці і Горадні. Былыя партызанскія лягеры сталі музэямі ў Івацэвіцкім, Жлобінскім, Маларыцкім раёнах. Пра лясных мсьціўцаў распавядаюць асобныя экспазыцыі ў Драгічыне, Петрыкаве, Клецку. Паводле ўліку культурніцкага ведамства, у краіне зараз 135 музэяў у гарадах і пасёлках, яшчэ каля адной тысячы – на прадпрыемствах, ва ўстановах і школах.
(Чэрнік: ) “Але гэта музэі мясцовага падпарадкаваньня. Яны не падпарадкоўваюцца Міністэрству культуры, на жаль”.
Васіль Чэрнік – начальнік упраўленьня Міністэрства культуры сказаў пра адмежаваньне пэрыфэрыйных музэяў ад дзяржаўнага бюджэту. Паводле сталічнага чыноўніка, менавіта кіруючая вэртыкаль на месцах вызначае ідэалёгію ўшанаваньня памяці пра гістарычныя асобы і падзеі.
Як лічыць дырэктар школьнага музэю ў Воранаве Іван Фясенка, “тутэйшыя начальнікі могуць даць грошы на экспазыцыю сталінскага часу і забараніць выставу пра Каліноўскага, як гэта адбывалася ў мястэчку Радунь Воранаўскага раёну”.
(Фясенка: ) “На ўзроўні сёньняшняга рэгіёну гэтыя людзі ў асноўным з аграпрамысловага комплексу. Практычна ў іх духоўнасьць вельмі нязначная. Яны ніколі ня ведалі сваіх каранёў”.
Паводле словаў воранаўца Івана Фясенкі, мясцовая ўлада прадала за мікрааўтобус на вываз ў Ізраіль радзінную хату габрэйскага філёзафа Хафіца Хайма. “Нядаўна гістарычная памяць памежнай мясцовасьці страціла яшчэ адну згадку стагодзьдзяў”, – кажа спадар Фчсенка.
(Фясенка: ) “Скрадзены помнік генэрал-маёру Рамановічу. Ён – татарскі генэрал, які быў пахаваны ў Некарашонцах. Вывезены ўнікальны культавы камень з трыма місамі. Сёньня ён у Летуве. Такіх камянёў у Эўропе толькі сем штук. На жаль, культавыя камяні законам не абароненыя. А калі якая-небудзь каштоўнасьць не абароненая, то мясцовая ўлада карыстаецца гэтым прававым полем, каб дамовіцца, зьвезьці, прадаць і гэтак далей”.
Гаварыў краязнаўца Іван Фясенка з Гарадзеншчыны. А вось навіна сёньняшняга дня. У Краснапольлі на Магілёўшчыне невядомыя бандыты абрабавалі музэй школы нумар два. Здарылася гэта ўначы на 14 траўня. Расказвае дырэктарка Святлана Маргунова.
(Маргунова: ) “Скрадзеныя ўзнагароды нашага былога дырэктара. Баявыя мэдалі і ордэны. Грашовыя знакі розных часоў, пачынаючы ад 18-га стагодзьдзя. Кіцелі з усімі ўзнагародамі. Біблія. Старыя абразы. Ваенная нямецкая зброя. Яе прынесьлі дзеці гадоў 20 таму”.
(Карэспандэнт: ) “Ці зьявіліся сёньня новыя зьвесткі пра кражу з вашага музэю?”
(Маргунова: ) “Не. Вядзецца сьледзтва”.
Па словах дырэктаркі Маргуновай, ахоўная сыгналізацыя, што ўсталяваная ў краснапольскай школе, у дзень крадзяжу была адключаная з-за недахопу сродкаў у мясцовым бюджэце.
Паводле міліцэйскіх зводак, эканомія на зьберажэньні экспанатаў дорага каштавала Гарадзенскаму гісторыка – археалягічнаму музэю, краязнаўчым музэям у Шуміліна, Лёзьне, Воршы і Косаве.
Ці здольныя ўстановы, абрабаванымі сваімі і чужымі, прыцягнуць увагу наведнікаў? Паслухаем меркаваньні ўдзельнікаў традыцыйнага апытаньня Радыё Свабода.
(Юнак: ) “Я ведаю толькі музэй у Брэсцкай крэпасьці, дзе адкапалі частку старога горада. Цікавы музэй. Больш такіх я не прыпомню, асабліва на пэрыфэрыі”.
(Спадарыня: ) “Каля Менску знаходзіцца музэй Максіма Багдановіча. Больш нічога не магу ўзгадаць”.
(Спадар: ) “Можна назваць музэі ў Мірскім і Нясьвіскім замках. Я там быў. Яшчэ ў Хатыні быў. Усё”.
(Спадарыня: ) “Я мяркую, што цікава, напрыклад, у Гародні. У Магілёве ёсьць цікавы музэй. А дробнымі музэямі не цікаўлюся”.
Гэта былі меркаваньні мінакоў на вуліцах Менска. А напрыканцы перадачы – пра адзіны музэйны новабуд, які, паводле тур-апэратараў, сапраўды можа завабіць замежнікаў. Як раней паведаміла Радыё Свабода, Злучаныя Штаты Амэрыкі сталі спонсарамі пры аднаўленьні дома на былым фальварку Тадэвуша Касьцюшкі на Берасьцейшчыне. Таксама з Амэрыкі дасланыя 130 копіяў унікальных дакумэнтаў і рукапісаў генэрала. Між тым, улада будуе тут ідэалягічную адгародку ад замежнікаў. Гаворыць тамтэйшая жыхарка Вікторыя Савосьціна.
(Савосьціна: ) “Як у нас была са Злучаных Штатаў пасол-жанчына, я хацела публічна перад народам падзякаваць. Але мне слова не далі. А як яна закончыла выступ, то я падышла і кажу, што перадаю вам і ўсяму амэрыканскаму народу вялікае дзякуй за тую пашану, якую вы надаяце нашаму Тадэвушу Касьцюшку! А яна ў адказ: “Яго ёсьць за што шанаваць!”
Паводле розных крыніцаў, галоўны вэртыкальшчык Івацэвіцкага раёну цяпер быў арыштаваны за хабар. Будаўнічая праца ў будучым фальварку замарудзілася. У Івацэвічах сёньня агітуюць турыстаў на раённае сьвята, што прызначана на 29 траўня ў былым партызанскім лягеры “Хаваншчына”.