Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарговыя ахвяры ў Іраку


БАГДАД. У ірацкім горадзе Мусаіб, што за 60 кілямэтраў на поўдзень ад Багдаду, ў часе перастрэлкі загінулі трое паліцыянтаў. Між тым шыіцкі клірык, а таксама памочнік міністра абароны былі забіты сёньня ў самім Багдадзе. Таксама ў ірацкай сталіцы знойдзеныя целы двух суніцкіх сьвятароў, што зьніклі ў нядзелю – іх забілі невядомыя. Ад пачатку травеня ў Іраку забітыя больш за 400 чалавек.
XS
SM
MD
LG