Напачатку я зьвярнуўся да афіцэраў у камуфляжнай форме, якія стаялі каля штаба корпуса. За ўсіх адказаў падпалкоўнік: маўляў, яны ўстрымліваюцца ад камэнтароў. А малады прапаршчык памежных войскаў не адмовіўся ад адказу на маё пытаньне:
(Прапаршчык: ) “Я ў гэта веру, нават веру, што наш прэзыдэнт – Лукашэнка, і якім бы ён ня быў добрым ці дрэнным, мне здаецца, што ён ня дасьць сваіх беларусаў пакрыўдзіць”.
А зараз меркаваньні людзей, якія чакалі ля польскага генэральнага консульства сваёй чаргі, каб здаць дакумэнты на візу:
(Маладзён: ) “Я ў гэта ня веру, я лічу, што гэты выдумана”.
(Спадар: ) “Не, я гэтаму не давяраю. Кожная ўлада гаворыць так, як ёй выгодна, усяго толькі”.
(Спадар: ) “У нас па тэлебачаньні паказваюць толькі адное меркаваньне: усе “за”, усё аднагалосна. Мне гэта не падабаецца, я супраць гэтага”.
(Спадар: ) “Абсалютна ня веру, ніхто на нас нападаць не зьбіраецца. Усе рэвалюцыі праходзяць мірна. Гэта ўсё прапаганда чыстай вады”.
(Дзяўчына: ) “Не, гэтага ня будзе, я думаю. Па-мойму, гэта глупства. У нас невялікая краіна, мы нікому не перашкаджаем, ніхто на нас нападаць ня будзе”.
(Сталы спадар: ) “Па-першае, ніхто на нас нападаць ня будзе. А па-другое, гэта ж ня толькі Беларусь гаворыць. Усё пачалося з Расеі, галоўны кадэбіст Расеі распачаў гэтую справу. Нейк у нас у Беларусі ня вельмі гэтае пытаньне ўзьнімалася. А ўжо як Патрушаў выступіў у Расеі, дык пачалося. Калі шчыра сказаць: па тэлебачаньні ўвогуле няма стопрацэнтнай праўды”.
(Спадар: ) “Ніхто там на нас асабліва нападаць не зьбіраецца, але нашыя ўлады робяць сваю справу — ствараюць такі імідж”.
(Спадар: ) “Усё можа быць, калі не давяраюць нашаму ўраду. Тым больш нашага прэзыдэнта Лукашэнку нідзе не прымаюць. А народ тут ні пры чым. Мы, канешне, яго абралі, але мы ня ведалі, што ён такі “дзядзька”.
(Бізнэсовец: ) “Ведаеце, складана пра гэта гаварыць. Мне не падабаецца тое, як Захад хоча паўплываць на беларускі рэжым, хаця сам я рэжым гэты не падтрымліваю”.
(Грамадзкі дзеяч: ) “Захад ніколі не пагражаў Беларусі, Захад хоча, каб Беларусь стала эўрапейскай цывілізаванай краінай”.