Галоўны рэдактар “Народнай волі” Іосіф Сярэдзіч паведаміў, што на бліжэйшую пятніцу ў судзе прызначаная першая гутарка бакоў — прадстаўнікоў рэдакцыі і пяцёх грамадзянаў, якія сьцьвярджаюць, што ня ставілі сваіх подпісаў пад апублікаваным газэтай “Зваротам да беларускага народу ад імя грамадзкага руху “Воля народу”.
(Сярэдзіч: ) “Мы будзем дзейнічаць у адпаведнасьці з заканадаўствам, мы ніколі не ішлі супраць закону”.
Акрамя судовых пазоваў, за гэты выпадак “Народная воля” атрымала папярэджаньне Мінінфармацыі.
Тым часам каардынатары руху “Воля народу” зазначаюць, што на тых, хто падпісаўся пад іх зваротам, чыніцца ціск з боку ўладаў. Пра тое, як гэта адбывалася ў Салігорску, адкуль паступілі заявы ў суд, паведамляе мясцовы актывіст апазыцыі Леанід Мархотка:
(Мархотка: ) “Калі былі апублікаваныя гэтыя подпісы, у аб’яднаньне “Беларуськалій”, сюды ў Салігорск, на ўрадавых машынах пад аховай зь “мігалкамі” прыехалі чыноўнікі. Яны выклікалі генэральнага дырэктара “Беларуськалія” Башуру, тых, хто падпісваўся… На людзей чыніўся ціск, перад імі была пастаўленая ўмова: альбо вы адмаўляецеся і робіце тое, што мы вам гаворым, альбо будзе бамжаваць, у Салігорску працы ня знойдзеш”.
Спадар Мархотка кажа, што на ўласныя вочы бачыў усе подпісы салігорцаў, што людзі падпісваліся за лепшае жыцьцё, а ня супраць ураду і прэзыдэнта.
(Мархотка: ) “Многія на прадпрыемстве, ведаючы, што могуць быць рэпрэсіі, падпісваліся канчаткам прозьвішча, ініцыялы мянялі, але тое, што за гэтым стаяць рэальныя, жывыя людзі, што гэта не адной рукой падпісана, гэта я вам гарантую”.
Леанід Мархотка нагадвае, што яшчэ ў часе выбарчай кампаніі ўлады неаднаразова дамагаліся, каб людзі здымалі свае подпісы за апазыцыйных кандыдатаў.
Жыхар Салігорску Віктар Статкевіч, адзін з тых, хто заявіў у суд, што не падпісваўся пад зваротам у “Народнай Волі” і запатрабаваў кампэнсацыі на 50 мільёнаў, нечакана забыўся пра гэтую суму:
(Статкевіч: ) “Я ўпершыню чую пра гэтыя мільёны. Ня ведаю літаральна нічога пра гэтыя грошы, ніхто мне нічога пра іх не гаварыў”.
Тым ня менш, Віктар Статкевіч паведаміў, што нейкія пяць дакумэнтаў зь ягоным удзелам рыхтаваліся, і ў пятніцу будзе іх разбор у судзе. Спадар Статкевіч зазначыў, што ён сапраўды не падпісваўся пад зваротам, апублікаваным у газэце “Народная Воля”, што ён нават ня ведаў пра існаваньне гэтай газэты.
(Статкевіч: ) “Хто там што вытварыў, нейкую ліпу? Хай суд разьбіраецца. Я ў палітыку ня лезу”, — сказаў адзін зь пяці аўтараў пазоваў у суд на газэту “Народная Воля” з патрабаваньнем кампэнсацыі на 50 мільёнаў рублёў.
Як паведамілі ў рэдакцыі, усе пяць судовых пазоваў аформленыя аднолькава, розныя толькі прозьвішчы. Усе аўтары пішуць наступнае: “Я актыўна падтрымліваю палітыку, якую праводзіць прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь Лукашэнка А.Р. Таму лічу, што мае палітычныя погляды скампрамэтаваныя, і гэтым парушаныя мае гонар і годнасьць”.
3 траўня “Народная воля” апублікавала некалькі тысяч прозьвішчаў грамадзянаў, якія падпісаліся пад зваротам аб стварэньні агульнанацыянальнага руху “Воля народу” пад лёзунгам пераменаў. Ініцыятарамі стварэньня руху выступілі вядомыя ў краіне асобы — былы рэктар БДУ Аляксандар Казулін, народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч, акадэмік Генадзь Лыч, пісьменьнік Алесь Пашкевіч, дачка былога кіраўніка Беларусі Пятра Машэрава Натальля Машэрава ды іншыя вядомыя асобы, якія два месяцы таму выступілі са “Зваротам да беларускага народу”.
Гл. таксама “Народня воля” атрымала папярэджаньне і позвы ў суд на 250 мільёнаў рублёў