Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельнікі саміту Рады Эўропы рэзка крытыкуюць сытуацыю ў Беларусі


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Удзельнікі трэцяга саміту кіраўнікоў краінаў-сябраў Рады Эўропы, які канчаецца сёньня ў Варшаве, падчас сустрэчаў неаднойчы зьвярталі ўвагу на праблемы Беларусі і крытыкавалі палітычны лад, які існуе цяпер у Беларусі.

“Няма шанцаў на тое, каб Беларусь у бліжэйшыя гады далучылася да Рады Эўропы”, – заявіў ў часе саміту прэзыдэнт Польшчы Аляксандар Квасьнеўскі.

Паводле ягоных словаў, тое, што адбываецца ў Беларусі цяпер супярэчыць правілам дэмакратыі і прававой дзяржавы. У якасьці прыкладу, Квасьнеўскі падаў сытуацыю з Саюзам палякаў у Беларусі, калі ўлады прызналі нелегітымным апошні зьезд гэтай арганізацыі.

“І гэта толькі верхавіна айсбэргу”, – падкрэсьліў Аляксандр Квасьнеўскі.

Польскага прэзыдэнта падтрымаў і міністар замежных справаў Польшчы Адам Ротфэльд.

(Ротфэльд: ) “У Беларусі павінна зьмяніцца ўнутраная сыстэма. Цяпер гэтая краіна як запаведнік, дзе зьберагаецца ўсё, што непрымальнае для Рады Эўропы”.

У часе прамоваў пра сытуацыю ў Беларусі згадвалі прэзыдэнты Літвы, Грузіі, Латвіі, Эстоніі, кіраўнік МЗС Францыі ды іншыя.

“Трэба дапамагчы краіне, дзе 10 мільёнаў людзей застаюцца пад прыгнётам рэжыму, а лідэр баіцца свайго ўласнага народу”, – заявіў Міхаіл Саакашвілі. Паводле ягоных словаў, Эўропа павінна значна ўзмацніць свае захады ў гэтай справе.

Між тым кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў, на просьбу журналістаў пракамэнтаваць меркаваньні ўдзельнікаў саміту што да сытуацыі ў Беларусі, заявіў, што можа толькі працытаваць словы старшыні ПАРЭ Рэнэ ван дэр Ліндэна:

(Лаўроў: ) “Рада Эўропы павінна намагацца ўключаць у сваю працу іншыя краіны, а не наадварот”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG