Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Страціць бацькоў ці апекуна і застацца аднаму – адзін з асноўных страхаў беларусаў


Марыя Ўсьціновіч, Магілёў Нядаўна ў Магілёве адбыўся трагічны выпадак. Нібыта шпацыравалі па вуліцы бацькі з гадавалай дзяўчынкай і нехта стрэліў з пнэўматычнага ружжа ў галаву дзіцяці. Гэтае здарэньне настолькі ўсхвалявала магілёўцаў, што ўзьнікла фобія - многія баяліся выводзіць сваіх дзяцей на вуліцу.

Тая дзяўчынка засталася жывая, за яе жыцьцё і здароўе змагаюцца сталічныя мэдыкі. А вось маліцыянты пасьля высьветлілі, што ніхто не страляў на вуліцы, а дзіця параніў сваяк на пікніку. Але магілёўцы сапраўды нейкі час баяліся маньяка з ружжом.

Што датычыцца страху ўвогуле, то псыхолягі ды мэдыкі сьцвярджаюць, што гэта нармалёвая зьява, частка псыхікі чалавека. Хоць нечага да баіцца абсалютная большасьць здаровых людзей усіх узростаў. Вось як выхаванцы аднаго з магілёўскіх дзіцячых садкоў распавядаюць пра свае страхі.

(Дзяўчына: ) "Я баюся тарнада, мядзведзя і зубра".

(Іншая дзяўчына: ) "Мне сьнілася Баба-Яга".

(Хлопчык: ) "Таму што цемра – яна вельмі злая. Яна можа напужаць".

(Іншы хлопчык: ) "Я баюся адзін хадзіць ноччу".

(Хлопчык: ) "А я баюся прывідаў!"

(Іншы хлопчык: ) "А я яшчэ баюся монстра – правіцеля ўстх монстраў!" Дзеці гавораць, што баяцца пэрсанажаў мульцікаў і гульняў, і спэцыялісты спрачаюцца, ці можна дзецям глядзець “страшылкі”. Адныя лічаць, што гэта шкодзіць, выклікае беспакой і паніку, іншыя – што гэта наадварот трэніроўка храбрасьці і пераадоленьня страхаў. А выхавацельніца дзяцей, галасы якіх вы чулі, упэўнена, што дзеці ва ўсе часіны баяцца аднаго і таго ж – цемры і болю, але найбольш – страты бацькоў. Таму, калі ў дзяцей зьяўляюцца сур''ёзныя страхі, то карані трэба шукаць у сям''і. Так жа, як і дзеці, баяцца дарослыя. Толькі ў іх не прынята так адкрыта распавядаць пра свае страхі. Маё апытаньне ў адным магілёўскім жаночым клюбе выявіла наступны рэйтынг: боязь цемры, вышыні, абмежаванай прасторы, вялікай хуткасьці, боязь крамы, дзе аблаялі. А потым - будучыні, старасьці, хваробаў. Ёсьць страхі і больш глябальнага характару. (Спадарыня: ) “За будучыню беларускага народу. Таму што задумваешся, што такое Беларусь. Думаеш, што самі сябе не цэнім, не любім, і мы страчваемся, раствараемся ў гэтыям вялізным сьвеце. Таму страшна, як дзеці, унукі будуць жыць”.

(Пытаньне: ) "Ці ёсьць страхі, уласьцівыя жыхарам той ці іншай краіны? Чаго баяцца беларусы?"

Спэцыялісты гавораць, што людзі ўсюды баяцца аднаго і таго ж: сьмерці і страты свайго сацыяльнага "я"”. Людзі ва ўсім сьвеце баяцца страціціь працу і стаць бедным. Хаця некаторыя ўсласьцівасьці ёсьць. У Савецкім Саюзе калісьці баяліся распавесьці ня той анэкдот, ды і ў Беларусі цяпер многія баяцца сказаць лішняе, што не спадабаецца ўладам.

Аднак самым распаўсюджаным страхам беларусаў, асабліва сталага ўзросту, называюць страх страціціь бацькоў ці апекуноў і застацца адным. Гаворыць магілёўскі доктар Васіль Аўраменка.

(Аўраменка: ) “Сур''ёзны страх, і ў беларусаў больш, чым у іншых, -гэта застацца адным. Раней кожны быў упэунены, што ў любой сытуацыі будзе абаронены, адзін не застанецца. Калі не сваякі, то грамадзтва паможа. Зараз такой упэўненасці няма, таму гэты страх нават і галоўны”.

І на заканчэньне парада спэцыялістаў: са страхамі трэба змагацца. Трэба ісьці да псыхатэрапеўтаў, калі чалавеку страх перашкаджае жыць і ён сам не можа справіцца з ім. А таксама займацца любімай справай, думаць пазытыўна і ўвогуле жыць паўнавартасным і разнастайным жыцьцём.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG