Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хамід Карзай пра хваляваньні ў Аўганістане


КАБУЛ. Прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай абвінаваціў у масавых беспарадках, што адбыліся ў краіне ў апошнія дні, сваіх праціўнікаў. Антыамэрыканскія хваляваньні пачаліся ў некалькіх правінцыях Аўганістану пасьля паведамленьняў пра зьняважлівае стаўленьне да Карану ў часе допытаў вязьняў у амэрыканскай вайсковай базе Гуантанама, дзе трымаюць асобаў, падазраваных у дачыненьні да тэрарыстычнай дзейнасьці. Сярод вязьняў ёсьць і аўганскія грамадзяне. Хамід Карзай Заявіў: (Карзай) “Мы вядзем сьледзтва, якое тычыцца непавагі да Карану. Калі такія факты сапраўды мелі месца, то мы зьвернемся да амэрыканскага ўраду з заклікам асудзіць і пакараць тых, хто вінаваты ў гэтым”
XS
SM
MD
LG