ДАКА. Дзесяткі людзей загінулі бязь вестак пасьля таго, як патануў пасажырскі паром у Банглядэш.
Паром патануў у часе шторму на рацэ Тэнтуліа, на поўдзень ад сталіцы краіны Дакі. На пароме былі больш за сто чалавек. Паводле дадзеных мясцовых уладаў, толькі 20 здолелі ўратавацца. Лёс іншых пакуль невядомы.