Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Будуць перамовы паміж КНДР і Паўднёвай Карэяй


СЭУЛ. Паўночная і Паўдзённая Карэі маюць намер правесьці чарговы раўнд перамоваў у справе паляпшэньня двухбаковых дачыненьняў. З ініцыятывай выступіў Пхэньян, які раней наадрэз адмовіўся ўзяць удзел у шматбаковых перамовах ў справе сваёй ядзернай праграмы. Гэтымі днямі ЗША, Японія і Паўдзённая Карэя выкалі глыбокую занепакоенасьць у сувязі з намерам КНДР пашырыць свой ядзерны патэнцыял. Прыходзіць інфармацыя, што Пхэньнян, магчыма, рыхтуецца да ядзерных выпрабаваньняў. Высокапастаўлены прадстаўнік Паўдзённай Карэі спадар Ры заявіў: (Ры) “У часе перамоваў мы зробім усё магчымае, каб нармалізаваць дачыненьні паміж Сэулам і Пхэньянам. , але мы паспрабуем таксама патлумачыць прадстаўнікам КНДР заклапочанасьць міжнароднай супольнасьці і нашую пазыцыю ў справе ядзерных распрацовак Пхэньяну. Мы будзем заклікаць Паўночную Карэю вярнуцца за стол шасьцібаковых перамоваў”
XS
SM
MD
LG