ТАЙПЭЙ. У Тайвані партыя прэзыдэнта краіны Чэнь Шуй-Бяня атрымала большасьць у часе выбараў у Нацыянальную асамблею, якая будзе ў хуткім часе прыймаць папраўкі ў канстытуцыю краіны.
Між тым улады Кітаю асьцерагаюцца, што новая канстытуцыя выспы, якую кітайцы дагэтуль лічаць сваёй узбунтаванай правінцыяй, яшчэ больш наблізіць Тайвань да абвяшчэньня незалежнасьці.