Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз зьбіраецца ўвесьці біямэтрычныя візы для беларускіх грамадзянаў


Алена Струвэ, Менск Міністры пяці вядучых эўрапейскіх краінаў ў часе рабочай нарады па пытаньнях памежнага кантролю, якое завяршылася ў Парыжы, запатрабавалі больш жорсткага пашпартнага кантролю для неграмадзянаў ЭЗ. Апрача іншага прапануецца выдаваць выключна біямэтрычныя візы грамадзянам Беларусі, Калумбіі і Малі.

У парыскай нарадзе ўзялі ўдзел міністры ўнутраных справаў Францыі, Нямеччыны, Італіі, Вялікае Брытаніі і Гішпаніі. Міністры дамовіліся адносна стварэньня адмысловай паліцэйскай структуры для кантроля вонкавых межаў ды транспартных сродкаў.

Паводле міністра ўнутраных справаў Нямеччыны Ота Шылі, такая каапэрацыя надасьць больш дынамікі ў справе барацьбы з нелегальнай міграцыяй. Як перакананы францускі міністар Дамінік дэ Вільпэн, менавіта сумеснымі намаганьнямі эўрапейскіх паліцыянтаў магчыма прыпыніць злоўжываньне турыстычнымі візамі.

Удзельнікі парыскай нарады адзначылі, што ў шэрагу эўрапейскіх амбасадаў мае месца падача фальшаваных запрашэньняў і падробных пашпартаў. У гэтым зьвязку, міністры пяці эўрапейскіх краінаў пагадзіліся пра абавязковае ўвядзеньне біямэтрычных візаў для грамадзянаў такіх краінаў як Беларусь, Калумбія і Малі. Размова ідзе пра здымкі адбіткаў пальцаў і абалонкі вока. З мінулага месяца біямэтрычныя візы для беларускіх грамадзянаў ў парадку экспэрымэнту пачала выдаваць амбасада Францыі ў Менску. Гэта ўжо выклікала пэўныя праблемы ў арганізаваных турыстычных групах.

13 траўня ў амбасадзе Францыі ў Менску гэтая тэма абмяркоўвалася на сустрэчы супрацоўнікаў кансуляту з прадстаўнікамі турфірмаў Беларусі.Начальнік ўпраўленьня турызму Міністэрства спорту і турызму Віктар Янкавенка паведаміў, што пасьля ўвядзеньня новага парадку выдачы візаў з трыццаці пяці ўдзельнікаў тургрупы візы атрымліваюць чалавек пяць, што многія турпаездкі ў Францыю і Гішпанію зрываюцца з-за доўгіх чэргаў ля кансулятаў. Паводле спадара Янкавенкі, сам працэс зьняцьця біямэтрычных дадзеных не патрабуе шмат часу, аднак цяпер ў чарзе на атрыманьне візаў мусяць стаяць не турапэратары, а самі турысты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG