Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Узбэцкія ўрадавыя сілы пачалі страляць ва ўдзельнікаў акцыі пратэсту


АНДЗІЖАН. Узбэцкія ўрадавыя сілы пачалі страляць ва ўдзельнікаў акцыі пратэсту, што адбываецца ў цэнтры ўзбэцкага гораду Андзіжан. На дадзены момант паведамляецца, што забіты прынамсі адзін чалавек. Раней сёньня прадстаўнікі ўраду распачалі перамовы з ўдзельнікамі акцыі, якія захапілі турму, выпусьцілі частку вязьняў, а потым акупавалі будынак раённай адміністрацыі. У часе гэтых падзеяў загінулі 9 чалавек. Пратэстоўцы, якія паводле іхных словаў, маюць у закладніках некалькіх міліцыянтаў, патрабуюць вызваліць з турмы ў Андзіжане усіх вязьняў, асуджаных па падазрэньні ў прыналежнасьці да ісламісцкай групоўкі “Акрамія”.
XS
SM
MD
LG