(Спадар:) “Я працую вартаўніком. І калі-некалі слухаю вашае радыё. Дык мяне вельмі смуткуе тое, што ўвесь час ганьба ідзе на майго прэзыдэнта. А прэзыдэнт наш – вельмі добры чалавек. Ён клапатлівы, ён абраны ўсім народам. Чаму вы яго пэцкаеце брудам? Таму, што ён трымае дысцыпліну ў нашай рэспубліцы і дае добрае жыцьцё ўсім людзям, і клапоціцца аб іх, і бывае сярод гэтых людзей? А вы каго баіцеся? Баіцеся гэтай праўды, якую ён гаворыць? Як вам ня сорамна! Якія вы ўсё ж такі бобікі! Як вы прадаліся за грошы гэтым амэрыканцам! Вы, журналісты, зьбіраеце гэтае сьмецьце і намякаеце, каб яшчэ нейкія рэвалюцыі тут у нас рабілі. Ня будзе вам нічога, бо людзі стаяць за прэзыдэнта і за наш добры ўрад. А вы – бобікі і больш вы ніхто!”
(Спадар:) “Наш прэзыдэнт чарговы раз ашчасьлівіў нас, калі ён 7 траўня падпісаў свой цудоўны ўказ аб тым, што трэба перайменаваць нашыя цэнтральныя вуліцы. Мінулым годам перайменавалі 70 вуліц, і мы зноў пачалі жыць у цудоўным камуністычным раю. А з 7 траўня мы будзем ужо жыць не ў чырвоным раі, а нават у чырвоным пекле. Самае вялікае шчасьце выпадзе, канечне, на сяброў нашай цудоўнай краіны, якія жывуць не ў Менску, а таксама за мяжой, бо праспэкт Машэрава будзе мець ужо зусім іншае месца знаходжаньня. Вось як будзе цудоўна працаваць нашая пошта з гэтага часу, бо парадоксаў у нашым жыцьці вельмі шмат.
У прыватнасьці, па сёньняшні дзень у горадзе Менску існуе станцыя мэтро Маскоўская і вуліца Маскоўская. І нашыя цудоўныя сябры з іншых гарадоў пакутуюць сапраўды, бо ня ведаюць, на якую Маскоўскую ехаць і ў які бок, бо гэтыя месцы знаходзяцца ў розных канцах гораду. Цяпер мы будзем мець яшчэ шчасьце з праспэктам Машэрава. Так што, наперад, таварыш прэзыдэнт! Малайчына!”
“Вельмі сумна, што наш шаноўны прэзыдэнт яшчэ не дадумаўся перайменаваць сучасны праспэкт Скарыны, дакладней былы праспэкт Скарыны, ні ў імя якога-небудзь лідэра, а ў сваё імя. Хай бы ён ужо назваў якую-небудзь вуліцу ці праспэкт сваім імем. Гэта ужо выглядала б поўным апафіёзам, парадоксам аўтарытарызму нашай сучаснай улады. Бо назва Машэрава, канечне, выклікала вялікія сумненьні. А калі праспэкт Машэрава стаў праспэктам Пераможцаў, то гэта ўжо лепш. Толькі дзіўна, калі ў нас нацыя пераможцаў, што нам вельмі актыўна навязваецца. І зноў беларуская гісторыя будзе ісьці зь нейкага чарговага году: было ў нас з 17 году, а цяпер ужо з 45 году будзем весьці нашую гісторыю. І гэта, канечне, вельмі “прыемна”. Самае сумнае, што ад тых Пераможцаў і ад тых Незалежнасьцяў, якімі ўсё гэта будзе сёньня называцца, лепш, канечне, нікому ня стане, бо акрамя сьмеху, гэта ўсё не выклікае ніякіх эмоцыяў”.
(Спадарыня:) “Вы настолькі загразнулі ў скоках на прэзыдэнта Лукашэнку, што няздольныя высьветліць галоўную прычыну перайменаваньняў вуліц. Калі гэта зрабіла кіраўніцтва краіны ў гонар перамогі нашага народу над фашыстамі, то гэта правільна. Дагэтуль, ад плошчы Перамогі павінен ісьці праспэкт Перамогі! А вуліцу Скарыны можна перанесьці ў іншае месца. Цэнтральную вуліцу хай назавуць у яго родным горадзе.
А што тычыцца праспэкту Машэрава. То ён, канечне, быў лепш за ўсіх крамлёўскіх старыканаў, але на людзкія скаргі ён не зьвяртаў увагі. А вось Лукашэнка сапраўды клапоціцца аб людзях і дапамагае. Асабіста я зьвярнулася да яго ў адміністрацыю раніцай, а вечарам пытаньне было вырашанае.
Яшчэ выкажуся наконт жыльлёва-камунальнай службы. Тое, што п’яніца, сядзіць на п’яніцы і п’яніцу паганяе – гэта сапраўды так. Яшчэ яны заганяюць вугаль за гарэлку. У кватэрах тэмпэратура 8-14, а калі цёпла на вуліцы – 16 градусаў. А 18 градусаў у нас ніколі не было! А плату бяруць за 18. Ваяваць зь імі бессэнсоўна! А цяпер вы іх абараняеце. А тое, што народ мерзьне, вас гэта не хвалюе! Для вас галоўнае лаяць на прэзыдэнта. Ды і людзей нашых абзываеце ўсякімі славечкамі з-за таго, што не ідуць ў вас на павадку”.
(Анастас Семяновіч:) “Калі пачуў пра перайменаваньні па Радыё Свабода – засьмяяўся, бо падумаў, што гэта жарт. Сумна стала і вельмі сорамна за Лукашэнку. Я і шмат маіх сяброў ставімся да перайменаваньня праспэктаў Скарыны і Машэрава у праспэкты Незалежнасьці і Пераможцаў адмоўна. Гэта зроблена дзеля незразумелых амбіцыяў аднаго чалавека. Я думаю, што час перайменаваць горад Менск у горад Лукашыстаў, а праспэкт Незалежнасьці – у праспэкт Лукашыста, а праспэкт Пераможцаў – у праспэкт Пуцінскі”.
(Іван Мудакоў:) “Паважаныя радыёслухачы! Хачу расказаць анэкдот, чаму маўчыць беларускі народ.
Яшчэ ў СССР Армянскаму радыё задалі пытаньне: “Чаму вы маўчыце?” І яно адказала: “Лепш маўчаць у Ерэване, чым гаварыць у Магадане”.
(Спадар:) “Добрай раніцы! Не падумайце, што я стары ўжо з глузду зьехаў. Але вось учора, калі пачуў пра Дзень мэдычнай сястры, дык адразу хацелася б сваіх сясьцёр і павіншаваць, бо такі я сталы дыябэтык. І прыйшлі вось такія радкі, трохі жартоўныя, але якія маюць і нейкі сэнс.
Ходзяць сёстры к нам дадому, Каб укол зьнішчаў хваробу. Я ня супраць шчэ, падругі, Мець інтымныя паслугі. Бо ўжо робіць рух Эўропы, Каб ласкавіць венчык з попай.
А калі быў малады, вось якая напеўка ў мяне была.
Я трымаю на каленях сваю мілку Галку, Яна семечкі лузгаіць. А я страгаю палку.