Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ пацьвярджае інфармацыю кіраўніка расейскай ФСБ<b/>


Ул. інф. Заяву кіраўніка расейскай ФСБ Мікалая Патрушава пракамэнтаваў намесьнік старшыні КГБ Беларусі Віктар Вягера:

(Вягера: ) “Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь пацьвярджае інфармацыю, выкладзеную ў заяве кіраўніка Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі пра намер празь няўрадавыя арганізацыі замежных дзяржаваў выдзеліць 5 мільёнаў даляраў на фінансаваньне “аксамітнай рэвалюцыі” ў Рэспубліцы Беларусь. Апрача таго, Камітэт дзяржаўнай бясьпекі валодае іншымі дадзенымі, якія пацьвярджаюць намер іншаземных арганізацый, фондаў і прыватных асобаў фінансаваць на экспарт рэвалюцыі значную суму сродкаў. Дадзеная дзейнасьць намі кантралюецца, і канкрэтныя акцыі ўжо сёньня прадухіляюцца”.

13 траўня старшыня КДБ Беларусі Сьцяпан Сухарэнка заявіў, што ягонае ведамства цалкам пацьвярджае паведамленьні дырэктара ФСБ Расеі Патрушава. Паводле Сухарэнкі, размова ідзе фактычна “пра пачатак падрыхтоўкі зьнешняй інтэрвэнцыі адносна Беларусі”.

Мікалай Патрушаў 12 траўня сказаў, што Захад выдаткаваў на зьмену ўлады ў Беларусі 5 мільёнаў даляраў. Сьцяпан Сухарэнка пацьвердзіў гэта і дадаў, што “да канца году гэтая сума ўзрасьце ў 10 разоў”.

Старшыня КДБ заявіў, што “гэтыя грошы плянуюцца ня толькі для правядзеньня інфармацыйных кампаніяў, эканамічнага шантажу, але і для ваена-сілавой падрыхтоўкі замежных і беларускіх баевікоў, у задачу якіх уваходзіць поўная дэстабілізацыя сытуацыі ў Беларусі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG