Вайна спрашчае чалавечыя адносіны. Людзі на вайне пачынаюць дзяліцца на дзьве катэгорыі: свае і чужыя. Альбо страляеш ты, альбо страляюць у цябе. Такая жудасная ваенная лёгіка. Сытуацыя ў Беларусі падчас другой усясьветнай вайны была нашмат больш складаная і заблытаная.
(Міхась Скобла: ) “Сяргей, у рэдагаваным вамі квартальніку “Беларускі Рэзыстанс” вы акурат і пішаце пра тую невядомую вайну, калі беларусы часам змагаліся на тры франты: супраць немцаў, супраць савецкіх партызанаў і супраць польскай Арміі Краёвай. Назавіце арганізацыі, фармаваньні, якія апынуліся ў такім ваенным патройным міжагнёўі?”
(Сяргей Ёрш: ) “Трэба адразу сказаць, што Беларускі нацыянальны антынацысцкі супраціў распачаўся на самым пачатку нямецкай акупацыі. У яго ўваходзілі некалькі падпольных арганізацыяў беларускіх патрыётаў: Беларуская Незалежніцкая Партыя, Арганізацыя беларускіх нацыяналістаў, Беларускі цэнтральны фронт, якім кіраваў ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі. Трэба сказаць, што паўстаньне беларускага нацыянальнага супраціву падчас акупацыі было вялікай неспадзяванкай для савецкай дзяржбясьпекі. Саветы думалі, што перад вайной ім удалося “зачысьціць” усіх беларусіх дзеячоў, якія патэнцыйна былі небясьпечныя для бальшавікоў. І ўсё ж тыя, хто змог вырвацца з турмаў, з гэтак званых калёнаў сьмерці, хто апынуўся на эміграцыі, яны здолелі арганізавацца, далучыць да нацыянальнага руху беларускую патрыятычную моладзь.
Зразумела, што беларускае нацыянальнае падпольле было значна слабейшае за савецкае, яно ня мела падтрымкі ні з-за лініі фронту, ні з Усходу, ні з Захаду. Усе намаганьні стварыць беларускае прадстаўніцтва на Захадзе аказаліся няўдалымі. Кіраўнікі падпольля Вінцэнт Гадлеўскі, Мікола Шкялёнак, Ян Станкевіч разумелі, што распачынаць барацьбу на некалькі франтоў — гэта самагубства. Таму яны ставілі задачу зьбіраць, кансалідаваць сілы, рыхтавацца да выступу ў нейкі пэўны момант. Ксёндз Гадлеўскі ў інфармацыйным бюлетэні Беларускай Незалежніцкай Партыі пісаў, што трэба зрабіць усё магчымае, каб на Беларусі не было грамадзянскай вайны, каб беларус-партызан не забіваў беларуса-паліцыянта”.
(Скобла: ) “Спадар Валянцін, а ці адрозьнівалі савецкія партызаны немцаў і тых суайчыньнікаў, што бралі ўдзел, напрыклад, у Беларускай Самаахове? Ці для вас яны ўсе былі аднолькавымі ворагамі?”
(Валянцін Тарас: ) “Я быў падлеткам, у партызаны трапіў у трынаццаць гадоў. І пра многія рэчы я папросту ня ведаў. Пра ксяндза Гадлеўскага не магла ня ведаць мая бабуля, якая была зацятай каталічкай, хадзіла ў касьцёл. А я быў савецкі хлапчук, і я пайшоў у савецкую партызанку. Але я хачу сказаць, што тое падпольле, якое ўтварылася напачатку вайны ў Менску і да якога я меў ускоснае дачыненьне (распаўсюджваў падпольную газэту “Звязда”), тое падпольле не было арганізаванае чэкістамі, яно было стыхійнае. Там былі людзі з розных краінаў і розных нацыянальнасьцяў. Скажам, той жа Ісай Казінец, ён апынуўся ў Беларусі ў камандзіроўцы. Там было вельмі шмат беспартыйных, вось гэта я ведаю добра. І таму тое падпольле савецкай уладай было абвешчана варожым. І атрад Ваўпшасава меў заданьне зьнішчаць ня толькі немцаў, але і кіраўнікоў таго антынямецкага падпольля. Яно прычакала рэабілітацыі толькі ў 1957 годзе. Але, паўтаруся, пра гэта ўсё я тады ня ведаў. Я хадзіў у школу, арганізаваную Беларускай Народнай Самапомаччу, але потым разам зь сябрамі хацеў яе спаліць, як акупанцкую! І беларускія газэты, якія тады выходзілі ў Менску, намі ацэньваліся адназначна як акупанцкія”.
(Скобла: ) “А ў вашым лесе стаялі толькі савецкія партызаны?”
(Тарас: ) “У Валожынскім раёне ў Налібоцкай пушчы стаялі аддзелы польскай Арміі Краёвай. Працяглы час у нас з “акаўцамі” былі нармальныя адносіны, вораг у нас быў адзін — нямецкі акупант. Але недзе пры канцы 1943 — напачатку 1944 гадоў паміж намі пачаліся сутычкі, паколькі “акаўцы” на загад свайго лёнданскага кіраўніцтва пачалі змагацца супраць немцаў і супраць саветаў адначасова. Але іх хутка раззброілі, у іх не было выйсьця, бо ў Налібоцкай пушчы стаяла пад 12 тысяч партызанаў, зь іх 10 тысяч былі савецкімі. Таму іх раззброілі, а афіцэраў расстралялі. І мне, падлетку, давялося гэта ўсё бачыць, і мне было страшна”.
(Скобла: ) “Але ж у Арміі Краёвай былі тыя самыя беларусы”.
(Тарас: ) “Канечне! І нават ня толькі католікі, а самага рознага веравызнаньня. На 99 адсоткаў гэта былі заходнебеларускія хлопцы. Афіцэры пераважна прысылаліся з Польшчы, а шарагоўцы былі беларусамі”.
(Скобла: ) “Вось вы сказалі, што газэты, якія выходзілі пад акупацыяй, — варожыя, калябаранцкія. Патлумачце, чаму ў беларускамоўнай “Беларускай газэце” друкавацца было ганебна, а ў “Сталинской молодёжи” — прэстыжна? Вы, здаецца, як паэт дэбютавалі менавіта ў “Сталинской молодёжи”?”
(Тарас: ) “Так, і я ад тых вершаў не адмаўляюся і сёньня, не выкрэсьліваю іх са сваёй літаратурнай біяграфіі, гэта было б сьмешна. “Беларуская газэта”, якая выходзіла пры немцах легальна, і тады, і цяпер для мяне — выданьне калябаранцкае, якое працавала на гітлераўскіх акупантаў, пераважна на іхныя мэты. “Сталинская молодёжь” для мяне была сваёй, а не акупацыйнай газэтай, гэта газэта таго ладу, які вярнуўся пасьля вайны на маю Беларусь”.
(Скобла: ) “І яшчэ адзін момант: “Беларуская газэта, “Раніца”, “Беларускі работнік” — усе гэтыя выданьні былі беларускамоўныя, адрозна ад “Сталинской молодёжи”.
(Тарас: ) “Усе беларускамоўныя газэты, якія выходзілі з блаславеньня немцаў, — калябаранцкія! Мы яшчэ забываем адну рэч. Трэба памятаць пра Нюрнбэрскі працэс, дзе судзілі ўсё ж такі не Савецкі Саюз, а ваенных злачынцаў, кіраўнікоў Райху. І на гэтым працэсе было паказана і даказана безьліччу фактаў, што гітлераўцы хацелі зрабіць зь Беларусьсю. І сёньня мяне зьдзіўляюць спробы некаторых маладых беларускіх гісторыкаў паказаць нацысцкую акупацыю прыдатнай для нацыянальнага пасеву глебай! Немцам беларуская эліта была патрэбная толькі як прапагандысцкі матэрыял! Я ў гэтым глыбока перакананы”.
(Скобла: ) “Наступнае пытаньне “маладому гісторыку”. Сяргей, і сапраўды, вось вы напісалі кнігу пра Ўсевалада Родзьку, дзе адназначна пішаце пра яго як пра героя. Але ж Родзька супрацоўнічаў з абвэрам, быў бурмістрам Віцебску і нават меў ад немцаў Жалезны Крыж. Вас гэта не бянтэжыць?”
(Ёрш: ) “У нямецкай цывільнай адміністрацыі працавалі людзі, якія засылаліся туды савецкім, а часам і польскім падпольлем. А чаму беларускае падпольле павінна было стаяць убаку? На пасады бурмістраў ішлі беларусы не для працы на немцаў, а каб ратаваць суайчыньнікаў. Ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі, калі летам 1941 году прыехаў у Беларусь, ужо ведаў пра пляны нямецкай акупацыйнай палітыкі. Ён аб’ехаў усю Беларусь, ён зьбіраў беларускіх актывістаў і казаў ім, што немцы не нясуць вызваленьня, што беларусы самі мусяць арганізоўвацца і рыхтавацца да барацьбы. У Менску ў канцы лета 1941 году прайшоў першы беларускі падпольны сход, на якім той жа Ўсевалад Родзька расказваў, што ён бачыў у Варшаве. А ў Варшаве ён бачыў, як немцы зганялі габрэяў у гета, як гналі іх па вуліцах і расстрэльвалі. І таму адной з задачаў беларускага падпольля было ратаваць габрэйскае насельніцтва. Таму, напрыклад, Беларуская Народная Самапомач…”
(Скобла: ) “У чыю школу хадзіў Валянцін Тарас”.
(Ёрш: ) “Так. Самапомач старалася вывозіць габрэйскіх дзяцей на вёску, каб выратаваць іх ад зьнішчэньня. Я ведаю выпадак, калі ў беларускім нацыянальным партызанскім атрадзе (былі і такія, хоць і няшмат), які дзейнічаў у ваколіцах Баранавічаў, быў лекарам баранавіцкі габрэй. Пра гэта таксама ня варта забывацца”.
(Скобла: ) “А Жалезны Крыж Родзька за што атрымаў?”
(Ёрш: ) “За ўдзел у антыпартызанскай апэрацыі вясной 1944 году. У гэтым трагедыя беларускіх нацыянальных дзеячаў, якія працавалі легальна ў органах улады, паліцыі, вайсковых фармацыях. Яны мусілі выконваць нямецкія загады. І калі Юльян Саковіч, начальнік менскай паліцыі, пачаў пратэставаць супраць зьнішчэньня мірнага насельніцтва, супраць паленьня вёсак, ён быў зьняты з пасады і неўзабаве забіты невядомымі тэрарыстамі. У падобнай сытуацыі апынуліся і Ўсевалад Родзька, і Барыс Рагуля. Мне расказваў Барыс Рагуля, што падчас тае антыпартызанскай апэрацыі ён зрабіў усё магчымае, каб ягоны батальён ня ўдзельнічаў у збройных сутычках. Нават вядомы выпадак, калі “рагулеўцы” знайшлі ў лесе хлопчыка, партызанскага сына, і ўзялі яго ў свой атрад сынам палка. Потым ён патрапіў у батальён “Дальвіц”, разам з другімі “рагулеўцамі” дэсантаваўся ў Беларусь. І патрапіў у рукі НКВД”.
(Тарас: ) “Мой малады калега Ёрш (прозьвішча такое, што боязна: можна ўкалоцца) слушна сказаў пра трагедыю гэтых людзей. І трагедыю гэтую я магу зразумець — і як чалавек, і як літаратар. Але зразумець — ня значыць дараваць. Мне сытуацыя з нацыянальным падпольлем нагадвае сытуацыю быкаўскага Рыбака з аповесьці “Сотнікаў”. Рыбак — не баязьлівец, ён добра ваюе. Але калі паўстае канчатковы выбар, ён спрабуе падмануць і лёс, і сябе самога. Маўляў, я пайду зь немцамі, а потым тую зброю, якую яны мне дадуць, павярну супраць іх саміх. На жаль, так не было, так зрабіць не давалі. І калі ўжо давалі зброю, то прымушалі павярнуць яе супраць сваіх. Як у той прыказцы: кіпцюрок загруз — і ўся птушка прападзе”.
(Скобла: ) “Сяргей, патлумачце, чаму немцы зьнішчалі тых беларусаў, якія супрацоўнічалі зь імі, якія легальна працавалі ў нямецкіх структурах?”
(Ёрш: ) “Беларускае нацыянальнае падпольле знаходзілася ў самым цяжкім становішчы. Нямецкая агентура ня спала, савецкая выведка працавала, была небясьпека і з боку польскага падпольля. У 1942 годзе нямецкае СД арыштавала і расстраляла ў Трасьцянцы ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага. Ён быў вялікім аўтарытэтам і сваёй постацьцю аб’ядноўваў многія групоўкі. Зь ягонай сьмерцю, фактычна, беларускі супраціў быў абезгалоўлены, бо Гадлеўскі асабіста кантраляваў многія сувязі.
Ад рук нямецкіх акупантаў загінулі многія ўдзельнікі беларускага нацыянальнага падпольля. Быў расстраляны зондэрфюрэрам СС Адам Дасюкевіч, які працаваў кіраўніком Пастаўскага раёну і спрабаваў заступіцца за мірных людзей. Былі расстраляныя прафэсар Станіслаў Любіч-Маеўскі, Уладзімер Лубчонак, Пятро Радзевіч. Немцы зьнішчылі ў Дахау Віталя Мікулу. А забітага невядомымі Францішка Аляхновіча савецкая выведка ў сваіх дакумэнтах называла правай рукою ксяндза Гадлеўскага. Гэта былі вельмі моцныя ўдары па беларускім падпольлі, якое агулам налічвала некалькі сотняў чалавек. Варта таксама згадаць, што ў 1943—1944 гадах у Беларусь рэгулярна засылаліся спэцыяльна падрыхтаваныя вайскоўцы, якія пачалі падпарадкоўваць сабе партызанскія атрады”.
(Тарас: ) “Тут я згодзен, так сапраўды было. І я хачу дадаць, чаму беларускіх дзеячаў зьнішчалі як немцы, так і агентура чэкісцкая. І немцы, і саветы, ды і палякі, убачылі, што гэтыя людзі хочуць стварыць беларускую нацыянальную дзяржаву. І ў гэтай сваёй дзейнасьці яны зайшлі вельмі далёка, усе ўбачылі, што яны маюць сур’ёзныя, а не каньюнктурныя намеры. У выніку беларусы аказаліся пад прыцэламі трох ворагаў, яны былі вымушаныя змагацца на тры франты”.
(Скобла: ) “Сяргей, вось цытата з прысягі байца Беларускай Краёвай абароны: “Я — беларускі жаўнер, прысягаю, што побач зь нямецкім жаўнерам буду верна служыць Беларускаму народу”. Побач зь нямецкім жаўнерам… У якіх баявых дзеяньнях давялося ўдзельнічаць беларускім вайсковым фармаваньням?”
(Ёрш: ) “На жаль, падобныя факты мелі месца. Беларуская самаахова ў Быцені, Косаве, Дабромысьлі вяла пасьпяховую барацьбу з савецкімі партызанамі. Ці другі прыклад: у верасьні 1944 году ва Ўсходнюю Прусію была закінутая савецкая дывэрсійная група, у складзе якой былі і беларусы. А ва Ўсходняй Прусіі якраз дысьлякаваўся беларускі батальён “Дальвіц”. І немцы прыцягнулі яго для пошуку і зьнішчэньня савецкіх дэсантнікаў, якія ўрэшце амаль усе палеглі. Атрымалася, што беларусы ваявалі зь беларусамі. На Смаленшчыне таксама дзейнічалі аддзелы Самааховы, аддзелы Службы парадку Зьмітра Касмовіча і Міхала Вітушкі — ваявалі з савецкімі партызанамі. І даволі ўдала, бо змаглі ачысьціць немалыя тэрыторыі. Таксама трэба ўлічыць, што ў гэтых аддзелах ваявалі тыя, у каго былі асабістыя рахункі са сталінскім рэжымам, у многіх загінулі бацькі і г. д.”.
(Скобла: ) “У 1944 годзе, калі лёс вайны быў амаль вырашаны, маладыя беларускія хлопцы дэсантуюцца ў зноў савецкую Беларусь. Што імі кіравала, што вяло фактычна на самагубства?”
(Ёрш: ) “Здараліся нават выпадкі, што дэсантнікаў здавалі ўладам свае ж людзі. Чаму так здаралася? На Беларусь ляцела пераважна моладзь, мала дасьведчаная ў падпольнай барацьбе. Іх выкідалі зь нямецкіх самалётаў, яны ішлі дахаты да бацькоў, і іх там хапалі. Скажам, лейтэнант Піліп Давідчык прыйшоў да бацькоў, а яны яго здалі ў НКВД. Яны спадзяваліся, што савецкая ўлада даруе іх сыну. А яна яго — у канцлягер”.
(Тарас: ) “Тут зноў згадваецца Васіль Быкаў, ягоная “Аблава”. Там сын палюе на бацьку”.
(Скобла: ) “9 траўня прайшло ў Беларусі паж знакам: “Радзіма перамогі — СССР”. У Менску над рэтрансьляцыйнай вежай на Залатой Горцы нават вялізны савецкі сьцяг узьнялі. Літаўры заглушылі ўсе іншыя галасы. Некалі паэт-франтавік Пімен Панчанка прасіў: “Сябры мае, прашу цішэй паліць — зямлі яшчэ баліць, і мне баліць”. І сапраўды, ці не зашмат было грому?”
(Ёрш: ) “Юбілей Перамогі ператварыўся ў суцэльную прапаганду, якая лілася адусюль: з радыё, з тэлебачаньня, з газэтаў. І людзі зразумелі, што дзяржаўная прапаганда папросту выкарыстала вэтэранаў. Гэта вельмі непрыгожа і прыкра”.
(Тарас: ) “У Беларусі ўжо не ўпершыню сьвяты Дзень Перамогі ператвараецца ў грандыёзнае шоў, якое патрэбнае перш за ўсё ўладзе. Калі б я быў начальнікам і калі б была мая воля, я б назваў 9 траўня Днём палеглых. Дзень палеглых — за сваю бацькаўшчыну, за сваю радзіму, за сваіх блізкіх, за свае хаты, за ўсё, за што мы біліся і за што заплацілі такую велізарную цану. Мне здаецца, што такое перайменаваньне выглядала б дастойна, прыгожа і этычна ў дачыненьні да ўсіх ахвяраў другой усясьветнай вайны”.