Мытны камітэт РБ і камітэт памежных войскаў стварылі супольную інструкцыю “Аб парадку пропуску праз дзяржаўную мяжу асобаў, транспартных сродкаў і тавараў”.
Цяпер службоўцы на мяжы павінны будуць пазначаць час пачатку кантролю аўтамабіля і час заканчэньня. Каб не перавысіць вось гэтыя ліміты—15 хвілінаў для легкавікоў ды іншыя. Хаця мытнікі зазначаюць, што калі знойдуць нейкія парушэньні, час кантролю павялічыцца.
З тымі, зь кім я размаўляў, асаблівай эйфарыі не адчуваюць. Канечне, людзі ухваляюць, што нормы пропуску транспарту праз мяжу нарэшце ўзаконены. Але кіроўцы гавораць, што ўжо забыліся на тое, як у памежнай зоне стаялі чэргі на некалькіх пасах і амаль ня рухаліся, бо гэтак кепска працавалі некалі мытнікі з памежнікамі. Адзін зь кіроўцаў—Аляксандар да апошняга часу часта езьдзіў у Польшчу праз кантрольна-прапускныя пункты “Брузгі” і “Бераставіца” па тавар.
(Спадар: ) ”Мытнік да цябе падышоў, памежнік штампануў—і паехаў. Бывае нават за 5 максымум за 10 хвілінаў пралятаеш мяжу”.
Кіроўцы па-ранейшаму лічаць асноўнай іншую праблему—час чаканьня перад уездам у памежную зону, дзе адбываецца мытны і памежны кантроль. Адзін зь іх—Віктар перастаў езьдзіць у Польшчу сваім транспартам і вось чаму:
(Спадар: ) “Дастаткова паехаць на мяжу і паглядзець: калі ты можаш стаць і колькі машын перад табой залезе ў “калейку”... Ну што 15 хвілін, мытня працуе нармальна, яны і раней прапускалі машыны менш чым за 15 хвілін”.
Нагадаю: чарга ў Польшчу пачала зьмяншацца, калі палякі ўвялі візы, потым—калі беларускі прэзыдэнт сваім указам абмежаваў увоз тавараў з-за мяжы і яшчэ: у Польшчы значна абясцэніўся даляр, беларусам стала ня так выгодна вазіць адтуль тавары. У выніку—і мытнікам ды памежнікам паменела працы.
Кіроўцы гавораць: каб рэальна можна было праехаць празь мяжу за 15 хвілінаў, трэба зрабіць для пропуску легкавых аўтамабіляў у памежнай зоне, напрыклад, 5-7 пасаў. Але рэканструкцыя КПП у Брузгах ідзе на грошы з гэтак званага “саюзнага бюджэту”—таму марудна і ня так, як пра тое мараць кіроўцы.