(Старшыня журы абвяшчае пераможцу за 2004 год: ) “Журы мае гонар узнагародзіць “Залатой пальмавай галінай” Канскага кінафэстывалю за гэты год фільм “9/11 паводле Фарэнгайту”
Дакумэнтальны фільм Майкла Мура “9/11 паводле Фарэнгайту” жорстка крытыкаваў прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша ў год выбараў. Шмат хто пабачыў у галоўнай узнагародзе фэстывалю палітычныя матывы. Арганізатары кажуць, што сёлетні фэстываль ня будзе мець дачыненьня да палітыкі. Гаворыць мастацкі дырэктар фэстывалю Т’еры Фрэмо:
(Фрэмо: ) “Сёлета, крок за крокам мы сфармавалі імідж фэстывалю, дзе сустрэнуцца усе найвялікшыя стваральнікі фільмаў нашага часу. Мы пабачым Віма Вэндэрса, Джыма Джармуша, Ларса фон Трыера, братоў Дардэн і Гаса Ван Санта. Нарэшце рэжысэры з Азіі, з Кітаю і усе астатнія паспрабуюць падрыхтавацца і прыехаць у Каны”.
У праграме фэстывалю будуць як малабюджэтныя міжнародныя фільмы, гэтак і Галівудзкія блокбастэры. Адной з галоўных падзеяў мае стаць паказ новай і апошняй часткі фільму “Зорныя войны”, які аднак ня будзе браць удзелу ў конкурснай праграме. Упершыню ў праграме – ірацкі фільм. “Нулявы кілямэтар” паказвае часы ірана-ірацкай вайны.
Фэстываль пачынаецца сёньня паказам францускага трылеру “Лемінг”, у цэнтры якога – дзьве пары, вечарынка і грызун, які патрапіў у водаправодную трубу на кухні.
На чале журы сёлетняга фэстывалю – народжаны ў былой Югаславіі рэжысэр Эмір Кустырыца, які сам двойчы здабываў галоўны прыз Канаў. Кустурыца параўноўвае працу старшыні Канскага журы з “невыканальнай місіяй”.
(Кустурыца: ) “Вельмі прыемна мець выбар з амаль усіх найлепшых аўтараў сьвету”.