БАГДАД. Прынамсі 64 чалавекі загінулі сёньня ў выніку сэрыі выбухаў у Іраку. У горадзе Тыкрыт выбухнуў замінаваны аўтамабіль - забітыя 13 чалавек, у горадзе Хавіджы, таксама ад выбуху замінаванай машыны, загінулі 30 чалавек. Дзесяткі іракцаў параненыя.
У сталіцы Іраку – Багдадзе адбыліся адразу тры выбухі: забітыя прынамсі 3 чалавекі, а каля дзесяці параненыя.
Між тым ў правінцыі Анбар, недалёка ад мяжы з Сірыяй марскія пехацінцы ЗША ў часе адмысловай апэрацыі, што пачалася ў нядзелю, сутыкнуліся з жорсткім супрацівам ірацкіх ваяўнікоў. Прынамсі сто баевікоў і трое жаўнераў войска ЗША забітыя. Тым часам невядомыя выкралі губэрнатара правінцыі Раджы Навафа і патрабуюць спыніць апэрацыю