Раніцай у праваслаўных цэрквах праходзіць памінальная служба, а потым вернікі ідуць на могілкі, каб разьдзяліць з памерлымі радасьць уваскрашэньня Хрыстова. Памінальныя абрусы звычайна накрываюць проста на могілках. Многія лічаць, што трэба, паводле даўняга звычаю, катаць на магіле пафарбаваныя яйкі, а таксама дзяліцца з памерлымі ежай і пітвом.
Цяпер народ звычайна памінае продкаў сьпіртовымі напоямі, гаспадыні прыносяць на могілкі шмат смачнай ежы, і Радаўніца пераўтвараецца ў вялікае сямейнае застольле на могілках. Праваслаўныя сьвятары кажуць, што гэтага рабіць ня трэба. Слова айцу Мікалаю – настаяцелю Сьвята-Узьнясенскай царквы ў вёсцы Мілаславічы Клімавіцкага раёну.
(айцец Мікалай: ) “Тут укаранёна шмат паганскага. Таго, што не падабаецца праваслаўнай царкве. У іншых такое паняцьце, што калі Радаўніца – дык гэта болей сьпіртнога. А памяць нейк адыходзіць на другі бок. Прыхаджанам трэба тлумачыць, як правільна памінаць сваіх суродзічаў”.
Сьвятары кажуць, што на могілках трэба запаліць сьвечку і памаліцца за спакой душы продкаў.
Хоць Радаўніца сапраўды зьяўляецца цяпер выходным днём у Беларусі, нашыя продкі лічылі, што зусім ня грэх на Радаўніцу папрацаваць. Ёсьць такая народная прымаўка, што на Радаўніцу раніцай трэба араць, бо ў гэтую пару звычайна ідзе пасяўная, удзень – плакаць, а ўвечары – весяліцца, аднак весяліцца не на могілках.
Сёньня, як і звычайна, з раніцы ўсе могілкі ў Магілёве будуць запоўненыя людзьмі. Будуць арганізаваныя дадатковыя транспартныя маршруты, каля саміх могілак зь нядаўняга часу на Радаўніцу стаў працаваць выязны гандаль – прадаюць кветкі і вянкі, а таксама пачастункі.
А як праходзіць Радаўніца ў тых раёнах Магілёўшчыны, якія моцна пацярпелі ад Чарнобыльскай катастрофы і адкуль людзі выселіліся?
Радаўніца – гэта бадай што адзіны дзень на год, калі чарнобыльская “зона”, так бы мовіць, “ажывае”. З розных кутоў Беларусі перасяленцы едуць у родныя мясьціны. Яны прыбіраюць магілы сваякоў, і могілкі ў “зоне” ад ручнікоў і абрусоў становяцца белымі.
Перасяленцы на Радаўніцу памінаюць ня толькі сваякоў, але і свае родныя пахаваныя вёскі і ўсё сваё “дачарнобыльскае жыцьцё”. Гэта магчымасьць раз на год пабачыць многіх былых аднавяскоўцаў і даведацца пра іх лёс, як яны жывуць. Вось як пра гэта кажуць самі “чарнобыльцы” з Краснапольскага і Чэрыкаўскага раёнаў.
(Спадар: ) «Цэлыя могілкі людзей!»
(Спадарыня: ) “Туды ўсе прыяжджаюць, хто выселіўся. Усе прыяжджаюць туды, на радзіму”.
(Спадар: ) “Прыбіраем усё, фарбуем. Потым памінаем ды выпіваем”.
(Іншы спадар: ) “Прыедзе, аж плача, нічога не пазнае. Вось тут, прыкладна, мая хата стаяла. Пастаіць на гэтым месцы, паглядзіць на бур’ян, ды паедзе далей”.
(Спадар: ) “Тамака дзіка цяпер. Там ўсё ўжо пазгарнулі. І вёскі няма. Толькі адно растройства…”
У зоне кажуць, што з кожным годам на Радаўніцу прыяжджае ўсё меней людзей. Гэта зьвязана з грашовай праблемай – і паліва, і праезд у грамадзкім транспарце даражэе. Аднак сваіх нябожчыкаў перасяленцы па-ранейшаму хаваюць не на мясцовых могілках, а вязуць у родныя вёскі, няхай ад іх засталіся толькі могілкі. Таму Радаўніца для “зоны”– гэта таксама і дзень памінаньня ахвяраў Чарнобылю.