ПРАГА. У розных краінах Эўропы адзначаюць сёньня дзень сканчэньня Другой Усясьветнай вайны. У Парыжы, каля трыюмфальнай аркі адбыліся урачыстасьці з удзеламі прэзыдэнта Францыі Жака Шырака.
У Польшчы на Вэстэрплатэ, дзе 1 верасьня 1939 году пачалася ІІ Усясьветная вайна, былі ўскладзеныя кветкі да помніка Абаронцам узьбярэжжа.
Цэрымоніі адбыліся таксама ў Лёндане і Бэрліне. У нямецкай сталіцы мінулае начы прайшла акцыя пратэсту супраць нацызму і правага экстрэмізму.