Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КНДР, магчыма, рыхтуецца да ядзерных выпрабаваньняў


КІЁТА. ЯПОНІЯ. Кіраўнік Міжнароднага агенцтва ў атамнай энэргіі Махамэд Эль Барадэй у часе міжнароднага эўрапейска-азіяцкага саміту у Кіёта, заклікаў міжнародную супольнасьць не дапусьціць, каб Паўночная Карэя наладзіла ядзерныя выпрабаваньні. (Барадэй) “Я мяркую, што будуць жахлівыя наступствы; палітычныя - для Азіі і ўсяго сьвету, магчыма, экалягічныя - над рэгіёнам могуць быць распыленыя радыёактыўныя рэчывы”. Заявіў кіраўнік Міжнароднага агенцтва ў атамнай энэргіі Махамэд Эль Барадэй. Ягоны заклік падтрымалі шэраг міністраў замежных спраў эўрапейскіх і азіяцкіх дзяржаў, якія заклікалі Пхэньян неадкладна вярнуцца да шматбаковых перамоў ў справе ядзернай праграмы Паўночнай Карэі. Міністар замежных спраў Японіі Набутака Мацімура. (Мацімура) “Шасьцібаковых перамоў не было ўжо 10 месяцаў і мы надзвычай занепакоеныя тым, што існуе вялікая верагоднасьць таго, што Паўночная Карэя ў гэты час працягвала распрацоўваць ядзернай зброі, а можа нават ракет” Учора, газэта “Нью-Ёрк таймс” са спасылкай на дадзеныя амэрыканскіх спэцслужбаў паведаміла, што ў Карэйскай народна-дэмакратычнай рэспубліцы вядзецца падрыхтоўка да ядзерных выпрабаваньняў.
XS
SM
MD
LG