Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузія: год без Аслана Абашыдзэ


ТБІЛІСІ. У Грузіі сёньня адзначаецца першая гадавіна адхіленьня ад улады ў Аджарыі Аслана Абашыдзэ. Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі падчас сьвяткаваньняў наведаў горад Чалокі, дзе год назад прыхільнікі Абашыдзэ ўзарвалі мост, што лучыць Аджарыю з другой часткаю грузінскай тэрыторыі. Выступаючы перад сабранымі, Саакашвілі сказаў: “Я шчасьлівы бачыць, што за год гэты мост удалося аднавіць. Ніколі й ніхто больш ня зможа разбурыць яго і разьдзяліць нас. Віншую вас, мае браты й сёстры”.
XS
SM
MD
LG