Зь якіх прычынаў беларускі рубель стаў умацоўвацца ў адносінах да даляра? Ці ёсьць у гэтым асаблівая заслуга Нацбанку? Эканаміст Леанід Злотнікаў лічыць, што ў беларускай эканомікі цяпер назіраецца гэтак званая “галяндзкая хвароба”: у краіну паступае занадта шмат замежнай валюты, і яна абясцэньваецца, а нацыянальная валюта ў сваю чаргу ўмацоўваецца. У Беларусь цяпер прыходзіць шмат нафтадаляраў, бо ёсьць магчымасьць закупаць у Расеі нафту й прадаваць далей на Захад вырабленыя зь яе нафтапрадукты. У першыя месяцы гэтага году экспарт энэргарэсурсаў у Беларусі падвысіўся і за студзень-люты склаў прыкладна 670 мільёнаў даляраў, кажа Леанід Злотнікаў.
(Злотнікаў: ) "Гэта не заслуга Нацыянальнага банку – гэта заслуга вышэйшага кіраўніцтва, якое нейкім чынам робіць так, што Расея нам дапамагае".
На думку эканаміста, Расея ў цяперашняй сытуацыі цалкам здольная адмовіцца ад продажу Беларусі таннай нафты і сама пастаўляць свае нафтапрадукты ў іншыя краіны. Але ж яна ад гэтага пакуль не адмаўляецца, і Беларусі атрымлівае магчымасьць зарабляць на экспарце нафтапрадуктаў амаль мільярд даляраў за год.
Вядома, што так званая “галяндзкая хвароба” апрача ўмацаваньня нацыянальнай валюты мае і непрыемныя сымптомы: зьніжэньне вытворчасьці, рост імпарту, спыненьне росту рэальных заробкаў насельніцтва. Ці зьвяртае Нацбанк сваю ўвагу гэтыя істотныя мінусы?
У Нацбанку лічаць, што ніякай “галяндзкай хваробы” ў айчыннай эканомікі не назіраецца. Умацаваньне беларускага рубля нібыта адбылося дзякуючы толькі разумнай грашова-крэдытнай палітыцы, хоць, як заявіў у інтэрвію Свабодзе кіраўнік упраўленьня інфармацыі Нацбанку Анатоль Драздоў, нельга адмаўляць і спрыяльных зьнешнеэканамічных фактараў.
(Драздоў: ) "Галоўным наступствам “галяндзкай хваробы” зьяўляецца спад вытворчасьці, зьніжэньне ВУП ажно да адмоўных велічыняў, а ў нас усё наадварот. Так, сапраўды зьнешнеэканамічная каньюнктура, то бок, высокія цэны на нафту й высокая пакупніцкая здольнасьць краінаў, нашых асноўных імпартэраў, адбіваецца на росьце беларускай эканомікі, але гэта не ўсеагульная зьява. Сказаць, што толькі ад наплыву нафтадаляраў расьце беларуская эканоміка, гэта, канечне, сьмешна".
Зрэшты, эканаміст Леанід Злотнікаў мяркуе, што празь некаторы час непрыемнасьці ў беларускай эканоміцы ў выглядзе зьніжэньня вытворчасьці й пагаршэньня гандлёвага балянсу з Расеяй усё ж могуць здарыцца. Прычым нават тады, калі Расея стане дастаўляць нафту бясплатна, усё адно прыбыткаў ад гандлю нафтапрадуктамі ня хопіць, каб перакрыць дэфіцыт у гандлі на ўсходнім рынку. Да таго ж зь цягам часу аб’ёмы даставак нафты могуць зьменшыцца, бо Расеі самой гэтыя энэргарэсурсы спатрэбяцца.