Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казахстан: ліквідацыя апазыцыйнай газэты


АЛМААТЫ. Улады Казахстану зачынілі сёньня агульнанацыянальную апазыцыйную газэту “Республика. Деловое обозрение”. У загадзе Міністэрства культуры, інфармацыі і спорту Казахстану без тлумачэньня прычын гаворыцца пра ліквідацыю выданьня. Намесьніца рэдактара Галіна Дырдзіна назвала дзеяньні міністэрства незаконнымі і паведаміла, што газэта будзе падаваць апэляцыю. Улады ліквідуюць “Республику” ня першы раз, за апошнія гады выданьне ўжо сем разоў аднаўлялася пад новымі назовамі.
XS
SM
MD
LG