Вынікі адмысловых дасьледваньняў па ідэнтыфікацыі толькі цяпер сталіся вядомымі, а археалягічныя раскопкі адбываліся, як звычайна, улетку – у мінулым годзе. Унівэрсытэцкім археолягам дапамагалі вучні Віленскай Езуіцкай Гімназіі.
На тэрыторыі былой эвангеліка-рэфармацкай царквы пры возеры Дубінка (Dubingiai) – цяпер гэта Малецкі (Molėtų) раён, – усяго было знойдзена каля 40 пахаваньняў. Некаторыя пахаваньні захавалася пад падлогай царквы неразбуранымі, частка ж была разбураная ў часе будаўнічых працаў у розныя гады. 8 пахаваньняў знайшлі у цэнтральнай частцы царквы у закапаных у зямлю адмыслова зробленых трунах накшталт скрыняў.
Паводле археолягаў, гэткі спосаб сьведчыць, што ў найбольш шанаваным месцы былі перапахаваныя альбо схаваныя асабліва паважаныя асобы. Археолягі адразу падумалі, натуральна, пра Радзівілаў, якія фундавалі гэтую царкву і, паводле дакумэнтаў, тут іх і хавалі ў спэцыяльна замоўленых саркафагах. Тутэйшае замчышча было ад 16 ст. рэзыдэнцыяй сям''і Радзівілаў, якія адзіныя мелі тытул князёў ва усім навакольлі.
Далей амаль год адмысловымі дасьледваньнямі займаліся спэцыялісты Віленскага унівэрсытэту – археолягі Р.Лаўжыкас і доктар А.Кунцавічус і антраполяг доктар Р. Янкаускас, а таксама гісторык з Віленскага пэдунівэрсытэту доктар Р. Рагаўскене. Ужываліся самыя розныя сучасныя мэтодыкі, дапамагла і досыць багатая іканаграфія, і немалая колькасьць зьвестак пра Радзівілаў (якія апошнія знаходкі значна дапоўнілі) – да прыкладу, Радзівіл Чорны пакутаваў на хваробу суставаў, ягоная жонка, Альжбэта з уплывовага польскага роду Шыдлавецкіх, нараджала 9 разоў.
У выніку спэцыялісты ўрачыста абвясьцілі: ідэнтыфікаваныя цалкам дакладна чатыры пахаваньні. На раскопкі было выдаткавана зусім няшмат сродкаў, аднак вынік стаўся сэнсацыйным. Тое, што былі знойдзеныя і ідэнтыфікаваныя пахаваньні такіх вядомых гістарычных асобаў, – гэта не шараговая падзея і для гістарычнай навукі, і для археалёгіі.
Радзівілы вядомыя ў Беларусі кожнаму, хто хаця б крыху цікавіўся роднай гісторыяй. Сям''я Радзівілаў у ВКЛ мела найбольшую моц і уплыў у 16 і 17 стагодзьдзях, і пазьней, да канца 18 ст. захоўвала сваю значную ролю ў палітычным і культурным жыцьці краіны. Радзівілы валодалі вялікімі абшарамі зямлі, мелі сотні сядзібаў, іх багацьце дазваляла утрымліваць уласнае войска. З 16 ст. найбольш вядомыя стрыечныя браты, абодва Мікалаі – Чорны і Руды.
Вялікі гетман Мікалай Радзівіл Руды (1512-1584) быў знаным вайскоўцам. Яго імя ў Эўропе праславіла перамога пры Уле (1564) над расейскімі войскамі Івана Жахлівага, амаль у дзесяць разоў большых па колькасьці. Радзівіл Руды і ў палітыцы абараняў самастойнасьць Вялікага Княства Літоўскага – на Люблінскім сойме 1569 году ён не падпісаў акт уніі.
Стрыечныя браты Радзівілы, Руды і Чорны, увогуле вядомыя як абаронцы незалежнасьці і самастойнасьці Вялікага Княства Літоўскага і як прагрэсіўныя мэцэнаты – яны падтрымлівалі ідэі рэфармацыі, стваралі рэфармацкія школы, цэрквы.
Віленскі ваявода Мікалай Радзівіл Чорны (1515-1565) быў маршалкам і канцлерам ВКЛ. У якасьці сьведчаньня таго, наколькі ён быў шанаваны як канцлер ВКЛ, гісторыкі падаюць такі факт: калі Радзівіл Чорны спазьняўся на паседжаньне сэнату, сам Жыгімонт Аўгуст уставаў, каб зь ім павітацца. Менавіта Радзівіл Чорны адстойваў у часе перамоваў з Польшчай патрабаваньне, каб вялікі князь стала жыў у ВКЛ. І, пэўна, усе памятаюць, што Чорны быў братам Барбары Радзівіл.