Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандр Лукашэнка сярод галоўных ворагаў прэсы


Сяргей Навумчык, Прага Сёньня – міжнародны Дзень свабоды друку. Арганізацыя “Рэпарцёры бяз межаў” ўнесла Аляксандра Лукашэнку ў сьпіс лідэраў, на якіх ляжыць непасрэдная адказнасьць за наступ на свабоду слова. Акрамя Лукашэнкі, у сьпісе –прэзыдэнты Кітаю, Расеі. Кубы, Ірану, Паўночнай Карэі, Пакістану і Саўдаўскай Арабіі.

Пра цяжкую сытуацыю са свабодай слова ў Беларусі гаворыцца і ў справаздачы аўтарытэтнай міжнароднай арганізацыі «Freedom House». Паводле індэксацыі свабоды слова, Беларусь знаходзіцца на 185–ым месцы. Экспэрты «Freedom House» адзначаюць, што нягледзячы на гарантаваную Канстытуцыяй свабоду прэсы, улады абмяжоўваюць такія правы і ўзмацняюць кантроль над СМІ, як гэта было напярэдадні парлямэнцкіх выбараў і рэфэрэндуму летась у кастрычніку.

У справаздачы гаворыцца, што дзяржава выкарыстала закон аб СМІ для прыпыненьня дзейнасьці больш як 25-ці газэт на працягу году, выпуск 11-ці зь іх быў спынены за месяц да рэфэрэндуму. У дзень галасаваньня на выбарчых участках затрымлівалі журналістаў. У дакладзе «Freedom House» таксама нагадваецца пра забойства журналісткі газэты “Салідарнасьць” Веранікі Чаркасавай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG