Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне ў Магілёве: “Ці ёсьць свабода прэсы ў Беларусі?”


Марыя Ўсьціновіч, Магілёў Сёньня адзначаецца ўсясьветны дзень свабоды друку. Ці існуе свабода прэсы ў Беларусі? — з такім пытаньнем наша карэспандэнтка зьвярнулася да жыхароў Магілёва.

(Спадар: ) “Ня веру я той праўдзе, якая ў нас ёсьць. Маецца на ўвазе “Советская Белоруссия” і ўсё такое. Вядзецца чыстая прапаганда і кідаецца палітыка ў інтарэсах пэўнай купкі людзей, кіраўнікоў краіны”.

(Спадарыня: ) “Неяк усё, як у далёкі брэжнеўскі час. І на радыё, і на тэлебачаньні ўсё так добра, усё так складна”.

(Спадарыня: ) “Не даюць сказаць тое, што хацелася б. Усёй праўды не гавораць у нашай прэсе”.

(Спадар: ) “Свабода прэсы? Я лічу, што ёсьць. Ну як — чаму? Мы ж глядзім тэлебачаньне, радыё слухаем”.

(Спадарыня: ) “Сапраўдныя факты даюць насельніцтву, мы ў курсе сваіх справаў, і эканамічных, і палітычных. Я лічу, што ёсьць свабода прэсы”.

(Спадар: ) “Канечне, ёсьць нейкая, не бяз гэтага ж. Ну нешта ж ёсьць, ня ўсё ж няпраўда там”.

(Спадарыня: ) “Зь іншага боку, не зусім свабода. Магчыма, гэта зьвязана з палітычнай абстаноўкай, таму ёсьць некаторыя тэмы забароненыя, а ёсьць адкрытыя і свабодныя”.

(Спадарыня: ) “Мне падаецца, магло б болей прэсы быць, цікавай і разнастайнай. Можа, гэта ад недахопу фінансаваньня, а можа, хто-небудзь забараняе”.

(Спадар: ) “Хто лічыць, што ёсьць, а хто лічыць, што няма. Гэта залежыць ад інтэлекту чалавека. Я лічу, што ёсьць. Можа і ня так, як гэта хочацца каму-небудзь, але ёсьць”.

(Спадарыня: ) “Маё асабістае меркаваньне — пяцьдзясят на пяцьдзясят. Таму што не заўсёды хочуць людзі чуць тое, што кажуць журалісты, альбо, скажам так, прэзыдэнт падаўляе гэта”.

(Спадарыня: ) “У нас свабода прэсы. Кожны піша ўсё адкрыта, я так лічу”.

(Спадарыня: ) “Ой, лепш я прамаўчу”.

(Спадар: ) “Няма яе і ня будзе”.

(Спадар: ) “Таму што праўды можаце вы і не знайсьці”.

(Спадар: ) “Па-мойму, у нас свабода прэсы існаваць ня можа, яе няма, таму што ўсе выданьні падкантрольныя прэзыдэнту, а ён чалавек, які не дапускае нават нейкай малой крытыкі на свой адрас. І наўрад ці, пакуль Лукашэнка пры ўладзе, зьявіцца свабодная прэса. У нас няма свабоднай прэсы, і свабоды прэсы таксама няма”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG