2 траўня ў Воршы на рэклямных тумбах зьявіліся адмысловыя ўлёткі з прозьвішчамі асуджаных за ўдзел у “Чарнобыльскім шляху” грамадзянаў Беларусі, Pасеі і Ўкраіны. Да кожнае ўлёткі быў прымацаваны чысты аркуш, на якім усім ахвотным было прапанавана падпісацца на знак салідарнасьці з затрыманымі ў Менску.
Паводле словаў кіраўніка мясцовай Рады моладзевых арганізацый Ігара Казьмерчака, аўтары ўлётак і ініцыятары правядзеньня гэтае акцыі хацелі даведацца, ці шмат аршанцаў сочыць за падобнымі палітычнымі падзеямі і як людзі да іх ставяцца. Высьветлілася, што пра затрыманьні на “Чарнобыльскім шляху” людзі добра ведаюць, і шмат хто зь іх не пабаяўся пакінуць навідавоку свой подпіс: прынамсі, на 10 разьмешчаных у цэнтры гораду ўлётках на знак падтрымкі і салідарнасьці з арыштаванымі палітвязьнямі падпісалася некалькі дзесяткаў аршанцаў.