Распавядае ўдзельніца акцыі Юля Сівец:
(Сівец: ) “Мы толькі сабраліся, нічога не рабілі, нічога не раздавалі. Адразу пад’ехаў мікрааўтобус бардовага колеру, і ўсіх запхнулі ў гэты мікрааўтобус. Прычым, вельмі груба. Напрыклад, мяне вельмі груба схапілі за руку і запхнулі ў гэты мікрааўтобус”.
Яшчэ больш груба міліцыянты ды людзі ў цывільным дзейнічалі ў дачыненьні былога кандыдата ў дэпутаты парлямэнту Валерыя Сьляпухіна:
(Сьляпухін: ) “Калі мяне затрымлівалі, мне парвалі майку і куртку таксама. На мой запыт, хто вы і чаго чапаеце, я не атрымаў ніякага адказу”.
Хаця ў маладых людзей меліся пашпарты, міліцыянты даставілі іх у Цэнтральны райаддзел міліцыі нібыта дзеля высьвятленьня асобаў. У пастарунку маладых людзей здымалі на відэакамэру, рабілі дагляд асабістых рэчаў, забаранялі гаварыць па-беларуску, не пускалі ў прыбіральню. Сьведчыць затрыманая спадарыня Аксана:
(Аксана: ) “Вельмі кепскія адносіны супрацоўнікаў міліцыі да грамадзянаў. Мяне не хацелі пускаць у туалет. Яўгену Мышкаўцу не давалі вады, яму трэба было запіць таблетку”.
Затрыманьне доўжылася больш за тры гадзіны. Сярод дастаўленых у пастарунак былі і двое непаўналетніх. Партрэты Аляксандра Лукашэнкі ў маладых людзей сканфіскавалі. Намесьнік начальніка Цэнтральнага райаддзелу міліцыі Юры Панамарэнка прычыну затрыманьня патлумачыў так:
(Панамарэнка: ) “Самі разумееце, які цяпер час. Проста кампанія маладых людзей выклікала падазрэньне”.
Маладыя людзі першатравеньскага інцыдэнту ня хочуць пакідаць без працягу. Яны ўжо запісалі свае пярэчаньні ў кнігу скаргаў. Але гэта яшчэ ня ўсё:
(Сівец: ) “Канечне, мы будзем скардзіцца далей у пракуратуру, падаваць у суд скаргі. Мяне, напрыклад, прымушалі размаўляць па-расейску, чым парушалі мае канстытуцыйныя правы”, — паведаміла нашаму радыё Юля Сівец.