Сёньня на чэмпіянаце сьвету ў Вене зборная Беларусі згуляе свой другі матч – супраць гаспадароў пляцоўкі аўстрыйцаў. Сустрэча вызначальная: толькі перамога гарантуе беларусам выхад у фінальную частку спаборніцтваў. Вырашальная гэтая сустрэча й для новага настаўніка беларускай зборнай Глена Гэнлана: у выпадку няўдачы трэнэру, мяркуючы з усяго, давядзецца вярнуцца за акіян. Посьпех працягне беларускую кар’еру Гэнлана прынамсі да ўзнаўленьня гульняў у паўночнаамэрыканскай Нацыянальнай хакейнай лізе.
У нядаўняй мінуўшчыне галоўны трэнэр зборнай Беларусі Андрэй Сідарэнка так камэнтуе дэбют канадца на пасадзе трэнэра нацыянальнай зборнай:
(Сідарэнка: ) “Нешта мне падабаецца, нешта не падабаецца, але трэба далей паглядзець. Па-сапраўднаму непакоіць тое, што, калі гулялі таварыскія сустрэчы, вельмі мала забівалі галоў, і тое самае зноў жа паказаў суботні матч. Непакоіць таксама й рэалізацыя большасьці: на такім форуме трэба забіваць, бальшыню трэба рэалізоўваць, ствараць “ударныя спэцбрыгады”, бо гэта адзін з найважнейшых элемэнтаў гульні. Адчуваюцца праблемы ў абароне. Вельмі істотна адчуваюцца. Але працу Гэнлана пасьля аднаго афіцыйнага матчу аналізаваць даволі цяжка”.
Адзін з найбольш вядомых беларускіх хакеістаў, шматгадовы капітан каманды Аляксандар Андрыеўскі кажа, што наўрад ці беларусы аб’ектыўна маглі разьлічваць на перамогу ў матчы са Славаччынай, таму, хутчэй за ўсё, ад пачатку стаўка рабілася на сустрэчу з аўстрыйцамі. (Андрыеўскі: ) “Цяпер славакі мацнейшыя за нас. Таму я ня думаю, што параза ад Славаччыны псыхалягічна на гульцоў моцна паўплывала. У славакаў вельмі моцны склад, і яны адны з прэтэндэнтаў на першае месца. Шанцы ёсьць перад любой гульнёй. Уся рэч у тым, як будзе складвацца сама гульня”.
Каб замацавацца ў ліку 12 наймацнейшых і ня трапіць ў групу, дзе трэба будзе змагацца за тое, каб застацца ў эліце ўсясьветнага хакею, сёньня беларусам трэба перамагаць. Андрэй Сідарэнка верыць, што гэтую задачу беларусы выканаць могуць, аднак толькі ў выпадку, калі адновіць сілы брамнік каманды Андрэй Мезін.
(Сідарэнка: ) “Сёньня вырашальная гульня. І мяне ў гэтым сэнсе непакоіць, ці здолее аднавіцца Мезін, бо ў суботу ў яго было вельмі шмат працы”.
Былы хакеіст зборнай Аляксандар Андрыеўскі таксама спадзяеццца на Мезіна.
(Андрыеўскі: ) “Для яго гэта не першыня. Тое, што мы раней нейкіх вынікаў дасягалі, гэта, натуральна, дзякуючы нашым брамнікам. Таму, мяркую, ім не прывыкаць да такіх нагрузак”.
У суботу расейцы перамаглі аўстрыйцаў, і ў матчы з беларусамі гаспадарам пляцоўкі траціць няма чаго. Усе чакаюць бескампраміснай сустрэчы.