Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Армянскага каньяку ў Беларусі будзе больш?


Уладзімер Глод, Менск 2 траўня ў Беларусь прыбыў кіраўнік ураду Армэніі. Прэм’ер-міністар Андранік Маргаран будзе знаходзіцца ў Менску тры дні. У праграмае візыту – пытаньні эканамічнага супрацоўніцтва. Сярод ягоных суразмоўцаў, паводле паведамленьня прэсавай службы ўраду, будуць Аляксандар Лукашэнка і Сяргей Сідорскі.

Афіцыйныя лічбы таваразвароту паміж Армэніяй і Беларусьсю выглядаюць сьціплымі. Летась Армэнія ў аб''ёмах зьнешняга гандлю Беларусі з краінамі СНД займала дзевятае месца. Агульны гандаль дзьвюх краінаў склаў толькі 10,8 мільёна даляраў. Сальда – на карысьць Беларусі. Зь Беларусі ў Армэнію накіроўваюць перадусім грузавыя аўтамабілі, шыны, дарожную тэхніку. З Ерэвану ж, як сьцьвярджаецца на сайце беларускай амбасады, "імпартуюцца пераважна моцныя алькагольныя напоі".

Былы прэм’ер беларускага ўраду Міхаіл Чыгір называе цяперашні таваразварот паміж Беларусьсю й Армэніяй нязначным:

(Чыгір:) "Гэта, зразумела, капейкі, але калі ўсё абмеркаваць, пашукаць магчымасьці, дык можа будуць і зрухі – замест 11 мільёнаў 20 ці 30. Таму адмаўляцца ад перамоваў было б неразумным. Пошук трэба весьці заўсёды, нягледзячы на тое, які існуе зьнешні гандаль.

(Карэспандэнт:) "Спадар Чыгір, некаторыя эканамісты, дыпляматы тлумачаць сьціплыя памеры таваразвароту дзьвюх краінаў далёкай адлегласьцю. Вы з гэтым згодныя?"

(Чыгір:) "Адлегласьць уплывае, зразумела, на гандаль – чым далей, тым большыя транспартныя выдаткі. Але ж гэта не зьяўляецца той перашкодай, якую пераадолець немагчыма. Напрыклад, Казахстан ад нас таксама даволі далёка, але ж там лічбы гандлю зусім іншыя".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG