Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Для Беларусі 2-я сусьветная вайна пачалася зь 1 верасьня 1939 году, а ня з чэрвеня 1941"


RFE/RL Званок на Свабоду. Водгукі слухачоў – 29 красавіка 2005 г. Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 290-39-52 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку. Рэдакцыя Радыё Свабода не нясе адказнасьць за выказваньні слухачоў.

(Мікола Саскевіч: ) “Не магу датэлефанавацца да радыёстанцыі “Голас Амэрыкі”, таму вам выкажу свае думкі. Я лічу, каб засьцерагчы ўвесь сьвет ад тэрарыстычнай катастрофы, патрэбны аднапалярны мір, які б узначальвалі ЗША і Эўрасаюз. А што тычыцца Расеі, то там знаходзіцца некантралюемы кэгэбэшны рэжым. Ён не кантралюецца ні міжнароднымі арганізацыямі, ні расейскім народам. Гэта небясьпечны рэжым! І заходнім дэмакратычным краінам трэба быць асьцярожней. А то Расея можа дамагчыся ад Захаду сваіх карысных мэтаў, а потым паставіць прэзыдэнтам Расеі і Беларусі нахабнага дыктара са сваімі фашысцкімі прынцыпамі – Лукашэнку. Вось тады будзе катастрофа для ўсяго сьвету!

Зірніце на ўсе рэальна. У Расеі ўжо няма свабоднага тэлебачаньня, няма незалежнага суду; чыноўнікі, што хочуць, тое і робяць, правы народу парушаюцца, ставяць помнікі крываваму дыктатару Сталіну. Усё амаль што як і ў Беларусі. Так што ўсё можа вярнуцца: і канцлягеры, і пагалоўныя забойствы. Ня верце, заходнія краіны, цяперашняй Расеі! Яны падманваюць усіх нас! Хачу падзякаваць расейскай дэмакратычнай партыі “Яблоко” за падтрымку беларускіх дэмакратычных сілаў, якія імкнуцца да свабоды, дэмакратыі, міру, і хто проста хоча жыць па-людзку”.

(Спадар: ) “Паважаная Свабода! Апошнім часам не сыходзіць з экранаў тэлебачаньня нахабная і хлусьлівая балбатня старэнькіх дзядоў у палкоўніцкіх ды генэральскіх мундзірах аб тым, як яны вызвалялі Беларусь. Па-першае. Для нашай краіны, Беларусі, 2-я сусьветная вайна пачалася менавіта зь 1 верасьня 1939 году, а ня з чэрвеня 1941, як сьцьвярджаюць. Па-другое. Беларусь, будучы расейскай калёніяй, была Крамлём выкарыстана як заслон, і таму панесла самыя вялікія старты, дзе загінуў кожны чацьвёрты беларус. Такіх ахвяр не панесла ні водная ваюючая краіна. Па-трэцяе. Пасьля заканчэньня 2-й сусьветнай вайны ня спраўдзіліся мары беларускага народу – Беларусь ня стала вольнай, а толькі памяняліся акупанты зь нямецкіх на камуністычна-расейскіх. Гэтая акупацыя прынесла нам ня меней гора. Па-чацьвёртае. Расейскія захопнікі адарвалі ад Беларусі Беласточчыну і Віленшчыну. Як кажуць, не сваё, ня шкода. Па-пятае. Беларусь была ператвораная ў ракетна-ядзерны палігон. Дык якое ж гэта сьвята для нас, калі мы і па сёньняшні дзень зьяўляемся расейскім прахадным дваром, дзе ўсё падпарадкавана толькі Маскве! Нават беларуская мова забароненая ў нашай краіне. Вось гэта і ёсьць самая сьвятая праўда, якую немагчыма аспрэчыць, а ня тая, якую хлусяць нам з экранаў тэлевізараў”.

(Маіісенка Генадзь: ) “Па маіх зьвестках, пасьля Віленскага выступу Райс ды падтрымкі яе афіцыйна Бушам з вэртыкалі Лукашэнкі былі спробы дамовіцца як з адміністрацыяй, з кангрэсам, так і зь кім-небудзь з сэнатараў і дэпутатаў кангрэсу аб мажлівай сустрэчы ў Маскве Лукашэнкі і Буша. Таму і выпаў тады Чаргінец з хлусьнёю. Нават і зараз вэртыкаль не адмовілася ад намераў як-небудзь сутыкнуць Лукашэнку і Буша. Так што не зьдзіўляйцеся, калі з тэлебачаньня будзе паказана сустрэча Лукашэнкі і Буша, дзе яны гаманілі ня менш 5 хвілін. Памятаеце Стамбул, дзе Ваўкавус схапіў руку Клінтана? Зараз жа будзе тое самае. У іх жа няма іншага выйсьця. А вопыт хлусьні нашых разумнікаў заўжды аднолькавы. Але ж, на жаль, што Чаргінец, былы опэр і сьледчы, ператварыўся ў “шасьцёрку” галоўнага пахана на Беларусі. Гэта даволі вялікі сорам”.

(Віктар Бутто: ) “На тэму тыдня, што прымушае многіх жыць на заражанай чарнобыльскай тэрыторыі. Адказ просты. А што ім застаецца рабіць? У Беларусі існуе вельмі вялікае скрытае беспрацоўе, якое штучна ствараецца ўладамі і яе прадстаўнікамі пасьля развалу Савецкага Саюзу. Працаўладкавацца вельмі складана і нерэальна. Затое могуць у любы дзень наймальнікі альбо ягоныя прадстаўнікі адняць працу празь незаконнае звальненьне альбо давядзеньня да звальненьня па асабістаму жаданьню, праз спыненьне кантракту альбо празь іншыя крымінальныя мэтады. На баку іх асобныя дзяржаўныя служачыя зь міліцыі, пракуратураў, судоў і іншых дзяржаўных установаў і структураў. То бок, любога грамадзяніна Беларусі лёгка могуць пазбавіць пэнсійных правоў і свабодаў, правоў на існаваньне, на жыцьцё, то бок – забясьпечыць жаданьне жыць ў чарнобыльскай зоне. Каб гэта ўбачыць і пачуць пра гэтае беззаконьне, неабходна толькі зьняць ружовыя акуляры і добра прамыць свае вушы”.

(Жыхар Менску: ) “Паважаная Свабода! Зараз праслухаў інтэрвію спадара Мітрохіна пра зьдзекі менскага рэжыму над расіянамі, удзельнікамі чарнобыльскага мірнага пратэсту. І прыйшоў да пэўнай згоды, што гэты фашысцкі рэжым трэба ўсім сьветам зьнішчыць з твару беларускай зямлі!”

(Спадар: ) “Маё меркаваньне наконт пытаньня Радыё Свабода “Чаму ў Чарнобылі жыве шмат людзей?” У Беларусі вельмі неспрыяльныя ўмовы для жыцьця. Людзі ня могуць сабе дазволіць нічога. Яны жывуць у галечы. І таму лепш паехаць у чарнобыльскую зону і жыць сам па сабе, чым залежыць ад начальства. Расейскі паэт Еўтушэнка напісаў у сваім вершы такія словы:

Единственная роскошь бедных – Есть роскошь ада, Где нет фальшивых морд победных И лгать не надо!

Вось такое маё меркаваньне”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG