Рабіць яйкі-сувэніры і дарыць іх на Вялікдзень родным і блізкім яшчэ ня стала для беларусаў завядзёнкай. Але шмат хто ўжо не абмяжоўваецца традыцыйным перадсьвяточным рытуалам: варыць яйкі ў цыбулевым шалупіньні. Вось што думаюць пра гэткую моду мінакі на менскіх вуліцах:
(Спадарыня: ) “Я не прыхільніца гэтага. Мая бабуля заўсёды фарбавала толькі натуральнымі фарбамі”.
(Дзяўчына: ) “Фарбавальнікамі набытымі фарбуеш ці цыбульным шалупіньнем, але менавіта не як сувэнір, а традыцыйна”.
(Пэнсіянэрка: ) “Каб яйкі былі фарбаваныя ня ў розныя колеры, а каб як звычайна, каб чырвоныя яйкі былі”.
(Дзяўчына: ) “Ну так, фарбуем і дэкаруем. Пад нейкія марлечкі выразаем паперкі. Так і дэкаруем”.
(Спадарыня: ) “Я буду фарбаваць яйкі. Набыла для гэтага парашочкі такія й паперку з аплікацыямі. То бок, буду дэкараваць”.
Прыкладна стагодзьдзе таму ў Беларусі росьпіс велікодных яек быў даволі распаўсюджанай зьявай, найперш сярод шляхты. Сястра Варвара, якая працуе ў праваслаўнай краме на Камароўскім рынку, кажа, што сапраўдных “пісанак” цяпер амаль няма. Калі ж яны і сустракаюцца, то каштаваць такая рэдкасьць будзе неверагодна дорага. У краме сястры Варвары ёсьць дэкаратыўныя яйкі, зробленыя арцелямі пры манастырах. Гэтыя сувэніры набываюць, але нячаста.
(Варвара: ) “Усё адно: як ні афарбоўваюцца, як ні ўпрыгожваюцца яйкі, традыцыйна фарбуюць іх шалупіньнем — ды ў гэтую горку карычневых яек ужо для разнастайнасьці кладуць тыя”.
Мастацтвазнаўца Тацяна Маркавец лічыць, што ў традыцыях адзначэньня рэлігійных сьвятаў беларусы ўсё болей набліжаюцца да іншых краінаў, дзе ўлады ніколі не ваявалі супраць рэлігіі.
(Маркавец: ) “Гэта проста сьведчыць пра тое, што мы вяртаемся да звычайных нармальных адносінаў, калі гэта ёсьць і ў людзей, калі яны і самі дэкаруюць, і ў крамах. І гэта ўжо норма”.
Мастачка Натальля Кійко зрабіла некалькі дзясяткаў керамічных велікодных яек. Адзін з такіх сувэніраў колькі год таму атрымаў у падарунак вядомы беларускі палітык Павал Севярынец — на керамічным велікодным яйку былі намаляваныя бел-чырвона-белыя сэрцы. Сэрца — сымбаль любові, белы і чырвоны колеры — сымбаль сьцяга Хрыстовага і адначасова колер беларускага нацыянальнага сьцяга. Так мастачка Натальля Кійко тлумачыць сваю задуму:
(Кійко: ) “Цяпер гэта вельмі вострая тэма, бо, на жаль, дзяржава нашая прыняла зусім іншы сьцяг — і зноў-такі атрымліваецца, што яна топча і ўкрыжоўвае сьцяг Хрыста. Таму для мяне гэта вельмі балюча, я зноў хацела нагадаць пра гэтыя колеры, каб людзі не лічылі, што бела-чырвона-белы — гэта наваўтворанае нешта ці даволі штучнае для нашай культуры, а што гэта натуральнае і мае вельмі глыбокія традыцыі і карані”.