(Карэспандэнтка: ) “Як вы ставіцеся та таго, што ўдзельнікі акцыі 26 красавіка дасталі адміністрацыйныя арышты за спробу перадаць зварот у адміністрацыю Аляксандра Лукашэнкі?”
(Спадар: ) “Трэба было, канечне, перадаць, а прэзыдэнту разглядзець гэты зварот. Гэта ж народ, а не адзін чалавек”.
(Спадарыня: ) “Тое, што чарнобыльская праблема застаецца яшчэ на доўгія гады — гэта факт. А тое, што яны арыштаваныя, пра гэта ў мяне дваякае меркаваньне. Не падтрымліваю ўсе гэтыя акцыі, але лічу, што кожны мае права на сваё меркаваньне”.
(Юнак: ) “Удады, думаю, паставіліся да гэтай сытуацыі няслушна. Спачатку варта было б усё ж прыняць гэтых людзей, паслухаць, што яны хочуць выказаць, а пасьля ўжо нешта вырашаць”.
(Юнак: ) “Адмоўна стаўлюся. Ці ж гэта добра, калі нейкія “касманаўты” хапаюць хлопцаў, запіхваюць іх у аўтобусы, а затым б’юць, караюць зьняволеньнем? Я і сам хацеў пайсьці, але баяўся, каб ня выключылі з інстытуту. Я ўволе не разумею, як такое можа быць, каб у эўрапейскай краіне, у трэцім тысячагодзьдзі, людзей хапалі і арыштоўвалі, хоць яны не вінаватыя ні ў чым!”
(Спадарыня: ) “Вы закранаеце цяпер палітычнае пытаньне, якое мае ўжо не местачковае, а эўрапейскае значэньне. Такой напругі ў паветры я даўно ўжо не адчувала, увогуле мала дзе такое можна адчуць. А пра правы чалавека тут пакуль што толькі гаворыцца”.
(Спадар: ) “Нават і ня ведаю, што тут і сказаць. Жахліва, што такія рэчы адбываюцца”.
(Спадарыня: ) “Пацярпелых ад Чарнобылю людзей вельмі шмат. І там, дзе праводзяцца такія акцыі, людзей абавязкова трэба выслухаць. Але я лічу, што гэта залежыць ад падрыхтоўкі афіцэрскага складу міліцыі, якія часта неправамоцна паводзяць сябе адносна беларускага народу”.
(Юнак: ) “Адмоўна стаўлюся. Гэта парушэньня права на свабоду думкі, сходаў і дзеяньняў”.
(Юначка: ) “Тое, што адбываецца ў нашай краіне, мяне даўно ўжо не зьдзіўляе. Адно, што ўсе гэтыя пэтыцыі — гэтага мала. Мала з нашага боку, патрэбныя больш радыкальныя меры”.