Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Яблоко" абуранае затрыманьнямі сваіх сяброў у Менску


Міхал Стэльмак, Менск Кіраўніцтва расейскай партыі “Яблоко” выказвае абурэньне з нагоды пакараньня менскім судом актывістаў моладзевага крыла гэтай партыі, а таксама іншых грамадзянаў Расеі. У прыватнасьці, вось што заявіла прэсавая сакратарка лідэра “Яблоко” Рыгора Яўлінскага Яўгенія Дзілендорф:

(Дзілендорф: ) “Гэта абсалютнае беззаконьне. Людзей абвінавачваюць у злачынствах, якіх яны ня зьдзяйснялі. Частку людзей затрымалі на санкцыянаваным мітынгу, прычым яны ня парушалі ніякіх парадкаў. Частку людзей, дарэчы, большую, затрымалі наагул пасьля мітынгу. Калі яны не дэманстравалі ніякай палітычнай агітацыі: ні лёзунгаў, ні значкоў, нічога. Іх акружыў АМОН, запіхалі ў аўтобус–усё. Пра аблічча цяперашняй беларускай улады ва ўсіх склалася абсалютнае ўражаньне. Затрыманьні нашых “яблычнікаў” зьяўляюцца толькі маленькім, ледзь прыкметным штрыхом, у параўнаньні з тым, што Лукашэнка робіць у Беларусі шмат гадоў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG