Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Human Rights Watch кажа, што амэрыканцы зьдзекуюцца з мусульманскіх вязьняў


НЬЮ-ЁРК. Праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch заяўляе, што задакумэнтаваныя зьдзекі амэрыканскіх вайскоўцаў зь ірацкіх зьняволеных у турме Абу Грайб – гэта толькі малая частка сыстэматычных зьдзекаў амэрыканцаў з мусульманскіх вязьняў ва ўсім сьвеце. Human Rights Watch паведамляе, што амэрыканцы зьдзекаваліся або патуралі зьдзекам са зьняволеных у розных краінах - ад Афганістану да базы Гуантанама. Справаздача была выдадзеная ў першую гадавіну апублікаваньня здымкаў з турмы Абу Грайб.
XS
SM
MD
LG