БАГДАД. Як паведамляе ірацкая паліцыя, невядомыя нападнікі сёньня застрэлілі дэпутатку ірацкага парлямэнту каля яе дома ў Багдадзе. Забітая Ламія абід Хадуры належала да партыі прэм’ера Іяда Аляўі. Гэта першае забойства дэпутата Нацыянальнай Асамблеі. Парлямэнт быў сфармаваны пасьля выбараў 30 студзеня і налічвае 275 дэпутатаў. Як паведаміла амэрыканскае камандаваньне, за апошнія тыдні колькасьць нападаў паўстанцаў павялічылася і дасягнула ўзроўню мінулага году.