Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандр Лукашэнка пашырыў свае паўнамоцтвы як галоўнакамандуючага


Алег Грузьдзіловіч, Менск Кіраўнік Беларусі зацьвердзіў Палажэньне аб парадку праходжаньня вайсковай службы. Паводле новага Палажэньня пашыраныя правы галоўнакамандуючага і вышэйшых вайсковых камандзіраў. Незалежныя назіральнікі мяркуюць, што гэта адбылося за кошт правоў астатніх афіцэраў і сьведчыць пра напружаную сацыяльную сытуацыю ў войску

Палажэньне аб парадку праходжаньня вайсковай службы, якое падпісаў Аляксандр Лукашэнка, пашырае ягоныя паўнамоцтвы як галоўнакамандуючага. Цяпер галоўнакамандуючы беларускім войскам мае права аднаасобна вырашаць, каму ў ільготным парадку залічваць тэрмін вайсковай службы, хто варты дадатковага адпачынку за асаблівы характар службы, а таксама вызначае пералік пасадаў са шкоднымі ўмовамі працы. Раней гэта вырашалася ўрадам альбо кіраўніцтвам пэўнага ведамства, дзе праходзіла служба. Таксама ў палажэньні зацьверджаны парадак прызначэньня вайскоўцаў на пэўную пасаду –без ягонай згоды яго можна будзе прызначыць на новую пасаду, роўную ранейшай. Рабіць гэта цяпер можна пры умове службовай неабходнасьці, а гэтую неабходнасьць аднаасобна вызначае вышэйшы камандзір. Ці ёсьць гэта парушэньнем пэўных правоў вайскоўцаў?

У Міністэрства абароны Беларусі гэтак ня лічаць. Кіраўнік прэсавай службы Вячаслаў Раменьчык лічыць ўсе афіцэрскія пасады ў беларускім войску пэрспэктыўнымі

(Раменьчык :) ”Гэта не парушае правы афіцэра ніяк. Штат любой структуры Узброеных сілаў Беларусі пабудаваны гэтак, што у любога афіцэра ёсьць магчымасьць для службовага росту.”

Афіцэрскі досьвед былога міністра абароны Беларусі Паўла Казлоўскага сьведчыць пра іншае. Ён заўважае, што цяпер павысілася значэньне сацыяльнага фактару – афіцэры больш параўноўваюць умовы жыцьця ў вялікіх гарадах і ў правінцыі і аддаюць перавагу гарадам. “Пераводу нават на раўназначную пасаду з гораду ў правінцыю ўсе баяцца як агню, і ўсяляк ад гэтага ўхіляюцца”, – заўважае Павал Казлоўскі. Паводле ягонага досьведу у савецкім войску адмовіцца ад прапановы заняць раўназначную пасаду ў далёкім гарнізоне было магчыма, але гэтага не рабілі, бо баяліся яшчэ горшых прапановаў . Тое, што у сучасным беларускім войску непатрэбная нават фармальная згода для пераназначэньня афіцэра на іншую пасаду, былы міністар лічыць сьведчаньнем адмоўных сацыяльных працэсаў ва ўсім грамадзтве.

(Казлоўскі: ) “Сёньня няма таго жаданьня кар’ернага росту, як раней. Афіцэр бачыць, што беларускае войска невялікае, кар’ерныя пэрспэктывы малыя, дадатак ў грошах паміж тым жа падпалкоўнікам і палкоўнікам умоўны … А афіцэр ужо уладкаваўся, у яго тут кватэра, лецішча, сваякі . Гэта вялікая праблема і , мяркую, яны праз такія прымусовыя захады зьбіраюцца вырашаць гэтую праблему”. .
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG