Месяц таму вядомыя беларускія архітэктары, мастацтвазнаўцы, філёзафы напісалі зварот да Аляксандра Лукашэнкі, у Камітэт Дзяржкантролю і Генэральную пракуратуру з заклікам спыніць зьнішчэньне гістарычнага цэнтру Менску, вядомага як Верхні горад. Пасьля гэтага падпісанты былі выкліканыя ў прэзыдэнцкую адміністрацыю, дзе ім паабяцалі стварыць камісію, якая мусіць наноў вырашыць лёс праекту татальнай перабудовы Верхняга гораду. Аднак мінулі ўсе акрэсьленыя тэрміны, адведзеныя на перагляд праекту, і чакаць абяцаных захадаў з боку чыноўнікаў зацікаўленыя асобы стаміліся. Гаворыць Галоўны дзяржаўны інспэктар аховы гісторыка-культурнай спадчыны Менгарвыканкаму Ўладзімер Папруга.
(Папруга: ) “Ніякага знаку таго, што там нешта адбываецца, мы ня можам канстатаваць. Поўная цішыня. Была дамоўленасьць, што мы будзем запрошаныя на кансультацыю, удакладненьне пазыцый, дзеля падрыхтоўкі канчатковага тэксту на даклад прэзыдэнту ў зьвязку з гэтым пытаньнем. Але, на вялікі жаль, сыстэма ізалявалася і не падае прыкметаў жыцьця ўвогуле. У нас паседжаньне адбылося ў канцы сакавіка. Да 8 красавіка быў акрэсьлены тэрмін прыняцьця папярэдніх рашэньняў дзеля таго, каб удакладніць іх да 17-га, але вось ужо мінуў і першы, і другі этап, але ніякіх сыгналяў аб тым, што нешта адбываецца, не паступала. Таму прагноз самы пэсымістычны”.
Адзін з самых аўтарытэтных спэцыялістаў у галіне архітэктуры, прафэсар Вальмен Аладаў, настойвае на тым, што ўлады мусяць кіравацца законам.
(Аладаў: ) “Гэтыя таварышы ўвогуле спрабуюць давесьці сытуацыю да абсурду: маўляў, дойдзеце да таго, што давядзецца зносіць гандлёвы дом “На Нямізе”. Мы ставім пытаньне так: давайце выконваць закон. Таму і маё меркаваньне адно – выкананьне закону, падпісанага прэзыдэнтам. Прычым, гэты закон падпісаў яшчэ Шушкевіч, а каб было зразумела, што ён патрабуе выкананьня, Лукашэнка паставіў і свой, другі подпіс”.
(Карэспандэнт: ) “Закон вы маеце на ўвазе…”
(Аладаў: ) “Закон “Аб ахове культурных каштоўнасьцяў”. І мы хочам, каб гэты закон выконваўся”. Гісторык архітэктуры Сяргей Харэўскі ўдакладняе, што яшчэ раней ухвалены на вышэйшым узроўні праект перабудовы Верхняга гораду не вырашае самыя элемэнтарныя праблемы.
(Харэўскі: ) “Напярэдадні конкурсу гаварылася, што трэба стварыць у Менску хоць які пятак пешаходнай зоны, разгрузіць гэты Верхні горад, гістарычны цэнтар. А тут – наадварот, імкнуцца як мага болей сюды ўсунуць паркінгаў, стварыць як мага болей бізнэс- і гандлёвых цэнтраў, каб максымальна прыцягнуць на гэты няшчасны пятак болей транспарту”.
Сёньня Галоўны дзяржаўны інспэктар аховы гісторыка-культурнай спадчыны Ўладзімер Папруга сказаў: калі чыноўнікі адміністрацыі Лукашэнкі і надалей будуць ствараць бачнасьць кіпучай дзейнасьці, пры гэтым не робячы дзеля захаваньня гістарычнага цэнтру Менску анічога, ён сыдзе са сваёй пасады.
(Папруга: ) “Калі я атрымаю выразны сыгналь, што ніякай спробы навесьці парадак у гэтым пытаньні ня будзе, я проста складу з сябе абавязкі Галоўнага дзяржаўнага інспэктара і перайду да іншых спосабаў працы з гэтай праблемай. Тое, што зараз адбываецца, гэта вельмі сур’ёзна”.
(Карэспандэнт: ) “Вы нейкі тэрмін акрэсьлілі ў такім радыкальны кроку?”.
(Папруга: ) “Пару тыдняў, відаць, патрываю, і калі не нічога не адбудзецца, буду рабіць спосабы выйсьці з гэтага стану. Давядзецца прымаць самастойнае рашэньне”.