26 красавіка ў Магілёве абвешчаны прысуд у “краснапольскай справе”. Суд прызнаў вінаватымі восем чалавек, якія мелі дачыненьне да праектаваньня і будаўніцтва школы, дзе адбылася трагедыя.
У студзені мінулага года ў Краснапольскай школе № 1 у спартовую залю, дзе займаліся два клясы, абрынуліся перакрыцьці столі. Пацярпелі дзеці і дарослыя. Загінулі чатыры чалавекі – настаўнік і тры вучні. Трагедыя ў новым школьным будынку сталася шокам для ўсяго Краснапольля.
У Магілёўскім абласным судзе краснапольская справа разьбіралася 7 месяцаў. Працэс быў закрыты для журналістаў. На лаве падсудных апынуліся 8 чалавек – праектанты, інжынэры і будаўнікі: ад былога начальніка ўправы капітальнага будаўніцтва Краснапольскага райвыканкаму да прарабаў і майстраў.
Усе восем чалавек прызнаныя вінаватымі ў службовай халатнасьці, якая прывяла па неасьцярожнасьці да сьмерці людзей і ўчыненьні шкоды ў асабліва буйных памерах.
Як паведамілі ў Магілёўскім абласным судзе, усе падсудныя атрымалі тэрміны пазбаўленьня волі ад 4-х да 6-ці гадоў і ўзятыя пад варту проста ў зале суда. Пакараньне яны будуць адбываць у калёніі-пасяленьні для асобаў, што ўчынілі злачынства па неасьцярожнасьці. Таксама суд паставіў спагнаць з іх больш за мільярд рублёў для кампэнсацыі ўрону пацярпелым – а іх каля 30 чалавек.
Ці задаволеныя гэтыя людзі прысудам? Гаворыць Натальля Баброва, маці хлопчыка, які загінуў.
(Баброва: ) “Ведаеце, ад таго, што іх пасадзілі альбо пасадзяць, мне ад гэтага не лягчэй”.
Натальля Баброва не ўпэўнена, што пакаралі ўсіх, хто вінаваты ў трагедыі. Яна гаворыць, што дзеці пайшлі ў школу, калі не быў падпісаны акт прыёмкі будынку, і пра гэта ведалі не толькі асуджаныя інжынэры і будаўнікі.
(Баброва: ) “У нейкай ступені яны вінаватыя: не адстаялі, каб увогуле не пушчаць дзяцей у школу. І вінаватыя яны і не толькі яны: што гэты акт не падпісаны, ведалі і ў вобласьці, я мяркую, і далей”.
Кіраўнік краснапольскай “вэртыкалі” Сямён Казлоў паведаміў, што скаргаў альбо незадаволенасьці у сувязі з рашэньнем суда ў райвыканкам не паступала.
Аднак у раённым цэнтры ёсьць людзі, якія гавораць, што папросту знайшлі крайніх. Жыхар Краснапольля Аляксандар упэўнены, што ў трагедыі вінаватыя ўлады.
(Дзем”янкоў: ) “Гналі ж хутчэй: “Давай школу, хутчэй!” Ніхто яе толкам не абсьледаваў, не глядзеў. Карацей, бардак там быў суцэльны. Кагосьці ж трэба за гэта пакараць. Улада ж вінаватая не будзе. Прысуд крайніх. Знайшлі крайніх, ды і ўсё”.
Прысуд Магілёўскага абласнога суда будзе абскарджаны – пра гэта сёньня цьвёрда заявіў адвакат аднаго з асуджаных. Так што “краснапольскую справу” яшчэ нельга лічыць канчаткова завершанай.