Лінкі ўнівэрсальнага доступу

27 красавіка спаўняецца 75 гадоў беларускаму жывапісцу Маю Данцыгу


Ул. інф. Што адбывалася ў Беларусі і ў сьвеце 27 красавіка

Першая гістарычная дата сёньня зьвязаная са знакамітым Мірскім замкам і падзеямі Паўночнай вайны. 27 красавіка 1706 году швэдзкае войска на чале з каралём Карлам ХІІ штурмавала замак, пасьля чаго крэпасьць была спаленая. Перад тым аблога фартэцыі швэдамі цягнулася цэлы месяц. А яшчэ раней ва ўладальніка замку князя Караля Станіслава Радзівіла гасьцяваў расейскі цар Пётар І, які абяцаў дапамагчы абараніць радзівілаўскія маёнткі ад швэдаў, але абяцаньня свайго, як бачым, ня выканаў.

27 красавіка 1962 году ў Рагачове Ўладзімер Караткевіч пачынае пісаць раман “Каласы пад сярпом тваім”, які ў выніку складзецца ў два тамы, але так і застанецца пачаткам задуманай аўтарам, ды не завершанай

эпапеі пра паўстаньне Кастуся Каліноўскага.

27 красавіка 1996 году ў Менску адбываюцца масавыя арышты ўдзельнікаў “Чарнобыльскага шляху”, які прайшоў напярэдадні. За кратамі апынулася амаль усё кіраўніцтва БНФ, а ўсяго за два дні было інтэрнавана больш за 200 чалавек.

27 красавіка 2002 году ў аўтакатастрофе ў Маскве загінуў вядомы кінарэжысэр, народны артыст Беларусі Міхаіл Пташук.

27 красавіка 1967 году пакінуў гэты сьвет беларускі філёзаф Мікола Алексютовіч, які першы адкрыта ў друку заявіў пра фальсыфікацыю беларускай гісторыі.

А 27 красавіка 1998 году ня стала беларускага гісторыка Вітаўта Тумаша. Родам ён быў зь Вялейшчыны, вучыўся ў Віленскай Беларускай Гімназіі і Віленскім унівэрсытэце. Рэдагаваў газэту “Раніца” ў Бэрліне. Пасьля вайны апынуўся на эміграцыі і браў чынны ўдзел у стварэньні Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Нью-Ёрку. Навуковыя працы Вітаўта Тумаша прысьвечаныя этнагенэзу беларусаў – фармаваньню этнічнага аблічча нацыі.

Сёньня спаўняецца 75 гадоў беларускаму жывапісцу Маю Данцыгу. Шмат сваіх твораў мастак прысьвяціў роднаму гораду Менску. Шмат хто, напэўна, бачыў ягоныя мазаікі ў сталічным кінатэатры “Партызан” і гасьцініцы “Юбілейная”.
XS
SM
MD
LG