Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірак: выкрадальнікі падаўжаюць ультыматум


БУХАРЭСТ. Выкрадальнікі трох румынскіх журналістаў падоўжылі на суткі тэрмін ультыматуму, у якім яны пагражаюць забіць закладнікаў, калі Румынія ня выведзе войскаў з Іраку. Пра гэта паведаміў Дан Думітру – інфармацыйны дырэктар тэлекампаніі “Prima TV”, у якой працуюць два з выкрадзеных журналістаў. Паводле Думітру, у тэлекампанію пазваніў невядомы і даў праслухаць аўдыёкасэту з зваротам закладнікаў да ўраду Румыніі. У запісе, сапраўднасьць якога не ўстаноўленая, закладнікі просяць уратаваць іх, вывеўшы румынскія войскі з Іраку. У шэрагу гарадоў Румыніі сёньня прайшлі акцыі з патрабаваньнямі вызваліць выкрадзеных журналістаў.
XS
SM
MD
LG