КАІР. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін прыбыў у аўторак у Каір – гэта першы за 40 гадоў візыт кіраўніка расейскай дзяржавы ў Эгіпет.
У сераду пройдуць перамовы Пуціна з прэзыдэнтам Эгіпту Хосьні Мубаракам – вынікам перамоваў мае стаць дэклярацыя аб супрацоўніцтве дзьвюх дзяржаваў.
З Эгіпту расейскі прэзыдэнт вылеціць у Ізраіль, а затым наведае горад Рамалаг на Заходнім беразе Ярдану, дзе сустрэнецца з палестынскім лідэрам Махмудам Абасам.
З Эгіпту расейскі прэзыдэнт вылеціць у Ізраіль, а затым наведае горад Рамалаг на Заходнім беразе Ярдану, дзе сустрэнецца з палестынскім лідэрам Махмудам Абасам.