Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як сёньня жывецца чарнобыльскім ліквідатарам?


Любоў Лунёва, Менск У Беларусі сто пятнаццаць з паловай тысячаў чалавек маюць пасьведчаньні ліквідатараў наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

7 800 ліквідатараў маюць пасьведчаньні інвалідаў. 69 500 чалавек атрымалі пасьведчаньні за ліквідацыю наступстваў адразу пасьля аварыі. 38 000 – за працу ў 1988 і 1989 годзе.

У 1994 годзе Аляксандр Лукашэнка адмяніў ільготы ліквідатарам, якія былі прапісаныя ў законе. Маецца на ўвазе 19 і 20 артыкул. Чыноўнікі Дзяркамчарнобылю сьцьвярджаюць, што насамрэч ільготы засталіся. Няма толькі чатырох – бясплатны праезд у грамадзкім транспарце, 50% кошт на квіткі ў межах краіны, ільготны кошт за камунальныя паслугі і беспрацэнтныя пазыкі на будаўніцтва.

Ліквідатары кажуць, што бясплатную пуцёўку ў санаторый яны могуць узяць раз на 5 гадоў. Але гэта ўдаецца далёка ня кожнаму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG