Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага - 26 красавіка


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса за 26 красавіка

“Беларуская доля”, 1925 год:

“У палове лістапада паліцыя ў Наваградчыне напала на сьлед бальшавіцкай акцыі — у напрамку стварэньня на тэрыторыі ваяводзтва дывэрсыйных бандаў — дзеля нападаў, якія павінны былі ўзнавіцца на вясну. Калі ўсё было добра высачана, тады пад відам манэўраў былі сьцягнены на памечаныя абшары ваяводзтва вялікшыя атрады войска, якія разам з паліцыяй адначасна ў розных мясцох пачалі рабіць аблаву… Аблава дала… “надспадзяваныя рэзультаты”: знойдзена маса камуністычнае літэратуры, перапіска з Менскам, аружжа і г.д. З усіх арыштаваных 360 затрыманы і перасланы ў Вільню — да пракурора”.

“Калгаснік Беларусі”, 1935 год:

“Рэлігія заўсёды з’яўлялася і з’яўляецца ў розных капіталістаў выпрабаванай зброяй эксплаатацыі, заняволення і прыгнечання працоўных мас. Кожны калгаснік і калгасніца павінны памятаць, што далейшы рост іх заможнага культурнага жыцця залежыць іменна ад таго, як будзе праведзена веснавая сяўба і ўсе сельскагаспадарчыя работы ў калгасе… Вялікае злачынства для сябе-ж зробіць той калгаснік, які не выйдзе ў дні вялікадня на работу, бо вялікдзень ёсць сцяг контррэвалюцыі, свята кулацтва”.

“Народная газета”, 1995 год. Літаратар Пятро Васючэнка, артыкул “Рэфэрэндум і аплядысмэнты”:

“Недаравальна, калі мова, сімволіка — святыя для народа рэчы — робяцца часткай палітычнай барацьбы. Можна “выйграць” рэферэндум аб мове — ці ж выйграе ад гэтага мова, руская ці беларуская? Мова — не палітыка, не спорт, яна — праява духоўнага, маральнага быцця, рэч далікатная, можна сказаць, інтымная, не прадмет для “ўсенароднага галасавання”… Нехта ўжо настроіўся на “перамогу” ў рэферэндуме… Каго і ў чым будуць перамагаць? Маці — родная мова — усё яшчэ ляжыць хворая, вакол яе — сыны з бланкамі-бюлетэнямі ў руках… Будзем галасаваць?”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG