Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін назваў распад СССР катастрофаю


МАСКВА. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін выступіў з традыцыйным пасланьнем да Фэдэральнага сходу. Пуцін заявіў, што Расея працягвае дэмакратычны курс, выбраны воляю народу. Распад СССР расейскі кіраўнік назваў катастрофаю. Сярод іншага Пуцін гаварыў пра “цывілізатарскую місію расейскай нацыі”. Найважнейшым палітычным пытаньнем расейскі прэзыдэнт назваў права грамадзянаў на атрыманьне аб’ектыўнай інфармацыі. Пуцін таксама заклікаў за тры гады дабіцца падвышэньня рэальных даходаў работнікаў бюджэтнай сфэры ў паўтара разу.
XS
SM
MD
LG